• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

image 2023 03 06 11 45 12У Лужкаўскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй адбылася гадзіна праблемнай размовы “ Как жить сегодня, чтобы иметь шанс увидеть завтра”.

Для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту Лужкаўскай СШ былі прадстаўлены факты аб наркаманіі як аб пагрозе, якая калечыць і разрушае здароўе чалавека. Мэтай мерапрыемства з’яўлялася задача дапамагчы падлеткам вынайсці сваю пэўную, абагульненую пазіцыю ў адносінах ужывання наркотыкаў, усвядоміць глыбіню дадзенай праблемы. Бібліятэкар, трымаючы ў руках запаленую свечку і параўноўваючы яе з кволым жыццёвым святлом і цяплом , пачала размову аб тым, як можна ў адно імгненне затушыць гэтае полымя, калі паддацца спакусам, якія пагубна ўздзейнічаюць на нас. Да іх адносяць наркаманію, таксікаманію, алкаголь і курэнне.

image 2023 03 06 11 41 44

Каб адказаць на пытанне, што ж такое наркотык, бібліятэкары прапанавалі дзецям невялікі красворд, дзе па галоўнаму слову “наркотык” трэба было падабраць слоўныя асацыяцыі, якія звязаны з адчуваннямі чалавека пры яго ўжыванні. Дзеці па кожнай асацыяцыі давалі свае каментарыі і выказвалі думкі. З дапамогай гульні “Піраміда” падлеткі заглянулі ў гісторыю ўзнікнення гэтага слова і самога наркатычнага рэчыва. Прысутным прапанаваліся практыкаванні- разважанні “Партрэт наркамана” , “Далонь” , гульня “Чатырохрадкоўе”, у час якіх трэбы было апісаць партрэт чалавека, ужываючага наркотыкі, па зададзеных рыфмах прыдумаць сказы-перасцярогі па шкодных звычках, выказаць свае погляды на праблему наркаманіі. Гульня “Адказ”, у час якой галоўнай задачай для падлеткаў была адпрацоўка навыкаў упэўненых паводзін і аргументаванага адказа ў прапанаваных сітуацыях выбара. Дзеці прыдумвалі розныя пераканаўчыя адказы ў сітуацыях, калі ім могуць прапанаваць пакаштаваць спіртныя напіткі, закурыць або ўжыць наркотык, аднесці яго да дому ці аддаць таварышу.

Напрыканцы ўсе ўдзельнікі мерпрыемства дружна падвялі вынікі сваіх адказаў, паводзін і меркаванняў. Прыйшлі да высновы аб тым, што трэба быць сумленным, усведамляць свае праблемы і не затойваць іх у сабе, быць добрым і памяркоўным, умець сябраваць, адпачываць, часцей бываць на прыродзе, чытаць кнігі і займацца спортам.