Гадзіна памяці продкаў
У раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася гадзіна памяці продкаў “Дзяды”. Мерапрыемства падрыхтавала і правяла бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Суднік І.І.
З найстаражытнейшых часоў беларусы шанавалі сваіх продкаў. “Дзяды” – гэта дзень памінання памерлых продкаў, які адзначаецца восенню: 2 лістапада ў каталікоў і 7 лістапада ў праваслаўных.
Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра абрады ў розных рэгіёнах Беларусі, традыцыйную рытуальную вячэру, вытокі свята і іншыя аспекты. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, частаваліся клёцкамі з “душамі” і куццёй з мёдам.
Падчас сустрэчы неаднаразова падкрэслівалася важнасць ушанавання продкаў, захавання іх вопыту для будучыні і падтрымання сувязі пакаленняў.

























