Гадзіна духоўнасці "Еўфрасіння Полацкая: жыццё і дзейнасць асветніцы"
Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць Еўфрасінні Полацкай, Нябеснай заступніцы Беларусі, самай вядомай беларускай святой, з дня нараджэння якой у гэтым годзе споўнілася 905 гадоў.
У сувязі з гэтым бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Суднік Інна Іванаўна падрыхтавала і правяла гадзіну духоўнасці для моладзі “Еўфрасіння Полацкая: жыццё і дзейнасць асветніцы”.
Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Еўфрасінні Полацкай, бібліятэкар расказала, як маленькая Прадслава атрымала добрую адукацыю: ведала чытанне, пісьмо, лік, спевы, а таксама грэчаскую і лацінскую мовы. У княжацкай бібліятэцы дзяўчынка чытала антычную гісторыю. Добра ведала народныя казкі і абрадавыя песні. У 12 год яе хацелі выдаць замуж, але яна ўцякла з дому, збіраючыся прысвяціць сябе служэнню Госпаду і пастрыгчыся ў манашкі.
Манастыры, заснаваныя Еўфрасінняй Полацкай, сталі цэнтрамі адукацыі ў Полацкім княстве. Пры іх працавалі школы, бібліятэкі, скрыпторыі, іконапісныя і ювелірныя майстэрні.
Сёння Ефрасіння Полацкая – сімвал духоўнага служэння сваёй Радзіме, узор адданасці справе і крыніца маральнай сілы і натхнення.

























