Экспрэс-інфармацыя
20 лістапада ў Радзюкоўскай бібліятэцы прайшла экспрэс-інфармацыя ”Урокі права – ўрокі жыцця“, прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра асноўныя прававыя дакументы, у якіх адлюстраваны правы непаўналетніх, пералічыла іх асноўныя правы, а таксама нагадала дзецям, што наяўнасць правоў прадугледжвае і абавязкі. Затым удзельнікі дружна адказвалі на пытанні віктарыны ”Дзе мае правы, дзе мае абавязкі “.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову, што для забеспячэння шчаслівага бяспечнага жыцця важна ведаць свае правы і добрасумленна выконваць абавязкі.




























