• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

У час сустрэчыНа мінулым тыдні Германавіцкая бібліятэка гасцінна расчыніла дзверы для вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна. На сустрэчу былі запрошаны настаўнікі і вучні 9-11 класаў  ДУА ”Германавіцкі  дзіцячы сад-сярэдняя школа  Шаркаўшчынскага раёна“.

Да сустрэчы бібліятэкар падрыхтавала выставу кніг пісьменніка пад назвай ”Экалогія душы ў творчасці Віктара Праўдзіна“.

Вядучая мерапрыемства, бібліятэкар Таццяна Хоміч, паведаміла аб тым, што Віктар Праўдзін стаў лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў наманацыі ”Лепшы твор прозы 2020 года“ за кнігу ”Парыж, Эйфелева вежа і…“. Віктар Аляксандравіч расказаў пра напісанне гэтай кнігі і яе першую прэзентацыю, якая адбылася ў Вішоўскай школе Бялынічскага раёна Магілеўскай вобласці.

Шмат цікавага пісьменнік расказаў пра сваю творчасць і яркія моманты з жыцця, якія нярэдка станавіліся сюжэтамі апавяданняў, аповесцей, раманаў і нават казак. Аўтар шчыры ў  словах і пачуццях, таму створаныя ім літаратурныя вобразы ўспрымаюцца як рэальныя. У творчасці Віктара Праўдзіна ўзнімаюцца вострыя праблемы нашай сучаснасці. Пазнаёміў аўтар і з другой кнігай рамана ”Нелюбімыя гінуць“, якая напрыканцы мінулага года выдадзена выдавецтвам ”Мастацкая літаратура“.

Цёплая атмасфера, утульная абстаноўка – усё гэта стварала ўзнёслы настрой. Вучні задавалі пісьменніку шмат пытанняў, на іх ён адказваў шчыра, проста, адкрыта.

Напрыканцы сустрэчы Віктар Аляксандравіч перадаў у дар бібліятэцы кнігу ”Вандроўка да хлеба“ – сёмы выпуск серыі ”Культурная спадчына Беларусі“ выдавецтва ”Чатыры чвэрці“ на беларускай, рускай і англійскай мовах. Гэта своеасаблівы навігатар хлебнага  тура па Беларусі. Чытач атрымае выдатную магчымасць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй хлебапякарства нашай краіны, але і прасачыць шлях ад зерня, кінутага ў зямлю, да духмянай буханкі, які знайшоў адбітак у павер’ях, звычаях, святах беларусаў, і паспрабаваць спячы хлеб па прапанаваных старажытных рэцэптах.

 Вучні: Сташкевіч Ульяна, Высоцкая Ганна, Свілёнак Глеб, Кукуць Андрэй, Грыгаровіч Мікіта, Цярэшка Паліна, Буцько Вікторыя, Фёдараў Уладзіслаў – удзельнікі сустрэчы, якія сталі пераможцамі раённых прадметных  алімпіяд, атрымалі ў падарунак кнігі з аўтографам пісьменніка.