• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-11-22

Зарегистрировалось:

217

Юныя ўдзельнікі экалагічнай лінейкіКаб пазнаць тайны жывой прыроды, пазнаёміцца з жывёльным  і раслінным светам Беларусі, іншы раз не трэба збірацца ў паход па лясных сцежках, а можна проста зазірнуць у бібліятэку, пагартаць займальныя старонкі кніг па экалогіі і прыродазнаўстве, паўдзельнічаць у цікавых мерапрыемствах. 

Ліпеньскім днём Лужкаўская бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў клуба “Чамучкі” у вандроўку па прыродным царстве – на экалагічную лінейку “Я з кнігай адкрываю свет прыроды”. Пазнавальныя, вясёлыя віктарыны і бліц-хвілінкі: “У кожнай птушкі свае замашкі”, “У свеце жывёл», “У стракатым лузе” пад рубрыкай “Адгадай мяне” пазнаёмілі дзяцей з флорай і фаўнай Беларусі. “Хто з жывёл самы вынослівы і да зімы збіраецца ў зграі?”, “Хто спіць пад сваімі вушамі?”, “Самае пражорлівае насякомае?”, “Якія звяры лётаюць?”, “Чаму дзятла называюць памагатым для іншых птушак?”, “Дзе будуе сваё гняздо салавей?”, “Птушаня якой птушкі не ведае сваёй мамы?”  -   і яшчэ на шмат іншых займальных пытанняў дзеці атрымалі адказы ў час мерапрыемства. 

Юныя знаўцы прыроды падзяліліся сваімі назіраннямі і ведамі пра звычкі дзікіх жывёл і птушак, успомнілі любімыя казкі, апавяданні і песні пра іх. Сябруючы з кнігай, мы адкрываем свет прыроды, яе нязведаныя цуды  і выхоўваем у сабе беражлівыя адносіны да зялёнага царства.