• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

Былыя дырэктары ЦБСБібліятэчныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай справы прынялі ўдзел у раённых урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню работнікаў культуры, падчас якіх адбылося ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў сферы культуры, дзякуючы якім развіваецца беларуская культура і расце духоўны дабрабыт грамадства.

Для ветэранаў сферы культуры быў арганізаваны вечар адпачынку, у якім прынялі ўдзел і бібліятэчныя работнікі. На сустрэчу з калегамі прыйшлі Г.П.Яблонская, З.К.Машнюк, Л.К.Мацкевіч, якія ў мінулым умела папулярызавалі кнігу ў Іёдскай, Амбросенскай і Малонкаўскай сельскіх бібліятэках. Разам з Марыяй Людвігаўнай Талапіла і Валянцінай Эдуардаўнай Касевіч, якія не адзін год узначальнавалі ЦБС, былыя бібліятэкары за кубкам духмянага чаю прыгадалі прыемныя моманты сваёй працоўнай дзейнасці, распавялі аб поспехах дзяцей і ўнукаў, падзяліліся сваімі захапленнямі.

Ветэраны бібліятэчнай справы

Прыемным момантам сустрэчы работнікаў культуры з нагоды прафесійнага свята стала цырымонія іх ўзнагароджання. Ганаровымі граматамі ад упраўлення культуры за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры і ў сувязі з прафесійным святам былі ўзнагароджаны загадчыца дзіцячай бібліятэкі Тамара Эдвардаўна Паляк і бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі Таццяна Генадзьеўна Хоміч.

Узнагароджванне ганаровай граматай ад упраўлення культуры Паляк Т

Узнагароджванне ганаровай граматай ад упраўлення культуры Хоміч Т

Цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам і шчырая падзяка за працу прагучалі ад дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Т.М. Райчонак і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ В.А.Мілянцей, якія ўручылі таленавітым і ініцыятыўным работнікам ЦБС граматы і кветкі.

Ганаровая грамата Узлоўскаму С

У цёплай сяброўскай абстаноўцы работнікі культуры падзяліліся сваімі планамі і здзяйсненнямі.