Дзень беларускага пісьменства
У Буеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе-філіяле для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшоў вусны часопіс ”Радаслоўная кнігі“, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства.
Падчас мерапрыемства вялася размова пра тое, як быў вынайдзены друк, калі з’явілася першая друкаваная кніга на тэрыторыі нашай краіны.
З цікавасцю ўдзельнікі мерапрыемства паслухалі аповед пра першыя вокладкі кніг і з’яўленне выразу ”прачытаць ад дошкі да дошкі“.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала літаратуру для сямейнага чытання як бацькам так і іх дзецям.