ДЗЕНЬ БАЦЬКІ Ў БІБЛІЯТЭКАХ ЦБС
21 кастрычніка ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі. Дзень бацькі – гэта нагода ўспомніць, павіншаваць і падняць аўтарытэт бацькі ў сям’і. У сувязі з гэтым у бібліятэках сістэмы прайшло шэраг мерапрыемстваў, на якіх бібліятэкары зрабілі акцэнт на важнасці ролі бацькі ў фарміраванні асобы дзіцяці, на непасрэдны ўдзел ў захаванні сямейных каштоўнасцяў.
Дзіцячая бібліятэка сумесна з пярвічкай ГА ”Беларускі саюз жанчын“ правяла акцыю ”Поздравим папу вместе“, пад час якой дзеці падпісалі паштоўкі і разам з кнігамі падаравалі іх сваім татам.
У Германавіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся круглы стол ”Супер тата або прафесія майго бацькі“. У ходзе мерапрыемства дзеці выказалі добрыя і ласкавыя словы ў адносінах да сваіх тат, многія прынеслі сямейныя фотаздымкі і з вялікім задавальненнем расказалі пра прафесіі сваіх бацькоў.
Бібліятэкар Радзюкоўскай сельскай бібліятэкі разам з юнымі чытачамі ў супрацоўніцтве з сельскім Домам культуры правялі сумесную акцыю ”Папа – ты один на свете“, падчас якой павіншавалі сваіх бацькоў. З каляровай паперы і кардона яны зрабілі медалі з подпісам ”Папа №1“ і ўручылі іх татам.
У Лужкоўскай сельскай бібліятэцы адбылася святочная акцыя ”Папин день календаря“, у якой прынялі ўдзел актыўныя карыстальнікі бібліятэкі. Усім прысутным бібліятэкары пажадалі моцнага здароўя, узнёслага настрою, аптымізму і бадзёрасці духу.
У Велікасельскай сельскай бібліятэцы для дзецей малодшага школьнага ўзросту адбылася гутарка ”Ты прыклад для мяне ва ўсім“. Дзеці расказалі пра сваіх татаў, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, спявалі песні. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся майстар-клас па вырабу падарункаў для любых татуль.