• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-11-09

Зарегистрировалось:

244

Удзельнікі мерапрыемстваУ Буеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе-філіяле адбылася жывая размова ”Душа за радок зачапілася“, якая была прымеркавана да Міжнароднага дня паэзіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел паэты-землякі, члены ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“ Віктар Лагун і Міледзій Кукуць.

На пачатку мерапрыемства бібліятэкар Наталля Кандрацьева прыгадала гісторыю ўзнікнення свята і падкрэсліла, што чытачы па-рознаму ставяцца да паэзіі: камусьці падабаюцца вершы пра каханне, а хтосьці не можа і імгнення пражыць без прыроднай лірыкі, вершаў-прызнанняў у любові роднаму краю, матулі і ўслаўленню чалавека працы.

Падчас мерапрыемств, якое доўжылася амаль дзве гадзіны,  паэты-землякі чыталі свае вершы,  прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, малой радзіме, роднай вёсцы. Да спадобы ўдзельнікам прыйшліся  і гумарыстычныя вершы паэтаў-землякоў.

Напрыканцы сустрэчы актыўная чытачка бібліятэкі Ала Вацлаваўна Салачонак прачытала  верш уласнага сачынення, а Віктар Ільіч  і Міледзій Мікалаевіч  падарылі чытачам бібліятэкі свае кнігі.

Выступае В.ЛагунВыступае М. КукуцьУдзельнікі мерапрыемства