• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-03-20

Зарегистрировалось:

245

Родная вёска… Якая яна? Самая прыгожая, самая светлая, самая ўтульная… Менавіта тут самае высокае неба і самыя духмяныя кветкі, самы звонкі птушыны спеў і самыя зяленыя сенажаці. Родная вёска — гэта твой дом, твае карані, матуліна песня. Гэта шчырыя, спагадлівыя людзі…

І працягваць гэты спіс можна бясконца. Але ў паўсядзённым жыцці, за шматлікімі клопатамі і турботамі, мы рэдка пра гэта ўзгадваем. Іншая справа, калі у роднай вёсцы — свята.

Свята вёсак — гэта добрая традыцыя. Гэта цудоўная нагода для сустрэчы землякоў. У сонечны ліпеньскі дзень такое свята адбылося ў аграгарадку Буеўшчына Іёдскага сельсавета. Такая падзея здараецца не кожны дзень. Невыпадкова сабралася шмат гасцей — старшыня сельскага Савета Іван Іосіфавіч Пачкоўскі, былыя аднавяскоўцы, самі жыхары, іх дзеці, унукі. Шчырыя словы віншаванняў гучалі з імправізаванай сцэнічнай пляцоўкі, а святочныя вершы і песні чуваць было далёка за межамі Буеўшчыны.

Старшыня сельскага Савета Іван Іосіфавіч ушанаваў ветэранаў працы, дбайных гаспадароў, юбіляраў з дня нараджэння, сямейныя пары і ўсіх, хто прыкладае намаганні дзеля таго, каб населены пункт Буеўшчына заўсёды існаваў на карце і ў памяці людзей.

Вядучая мерапрыемства Наталля Віктараўна, бібліятэкар сельскай бібліятэкі-клуба, прапанавала ўдзельнікам свята гістарычны экскурс у мінулае вёскі Буеўшчына. А наглядным пацверджаннем непаўторнасці гэтага куточка зямлі стала выстава-хоббі жыхароў ”Казка сваімі рукамі“.

Вялікае багацце краіны, а разам з тым і кожнага населенага пункта, – людзі. Сваімі працаўнікамі розных прафесій славіцца і аграгарадок Буеўшчына, іх ушанавалі з уручэннем памятных падарункаў.

Цікавы расказ вядучай пра вёску перамежваўся з нумарамі мастацкай самадзейнасці. Свае творчыя падарункі мясцовым жыхарам і гасцям мерапрыемства дарылі вакальны калектыў ”Ябланька“ Шаркаўшчынскага РЦК і самадзейныя артысты Іёдскага СДК. Канцэртныя нумары нікога не пакінулі раўнадушнымі.

Спонсарскую дапамогу для правядзення мерапрыемства аказалі ААТ ”Буеўшчына“ і ІП ”Гара“.

Святочны настрой і цудоўная душэўная атмасфера надоўга запомніцца жыхарам вёскі. Свята атрымалася такім, як і задумвалася – вясёлым і запамінальным.