ДА ДНЯ ЭКАЛАГІЧНЫХ ВЕДАЎ
Аб праблемах экалогіі ў апошні час шмат гавораць, ад іх рашэння залежыць наша жыццё і жыццё будучага пакалення. У рамках Дня экалагічных ведаў у бібліятэцы для вучняў сярэдняга звяна прайшло два мерапрыемствы: паэтычны каляндар прыроды ”Экалогія душы“, акцыя ”Дзень абароны навакольнага асяроддзя”. На мерапрыемствы была запрошана грамадскі эколаг Фёдарава М.А.
Мэтай паэтычнага календара прыроды ”Экалогія душы“ з’яўлялася фарміраванне экалагічнай культуры, выхаванне любові да роднай прыроды. Да мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала вершы беларускіх паэтаў на тэму прыроды, каляровыя ілюстрацыі мастакоў-пейзажыстаў: В. Бялыніцкага-Бірулі, І. Левітана, А. Пластава. Дзеці прыйшлі да высновы, што прыроду трэба берагчы.
Працягам тэмы мерапрыемства стала акцыя ”Дзень абароны навакольнага асяроддзя“. Грамадскі эколаг Фёдарава М.А. паведаміла дзецям аб раслінах, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Больш падрабязна расказала пра чарамшу і правяла майстар-клас па вырошчванні чарамшы з насення. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар разам з дзецьмі і грамадскім экологам Фёдаравай М.А. распаўсюджвалі лістоўкі жыхарам аграгарадка Германавічы аб недапушчальным свавольным збору чарамшы.