Дні вернутай кнігі
Адыходзіць лета, заканчваюцца канікулы, хутка пачнецца новы навучальны год. Прывесці ў парадак усе вясковыя справы і з радасцю крочыць за новымі ведамі вырашылі юныя чытачы Лужкаўскай бібліятэкі, якія прыязджалі на лета да бабуль з самых розных гарадоў нашай краіны.
Яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі ”Дні вернутай кнігі“, якая праходзіла ў бібліятэцы на прыканцы жніўня. Усе з вялікай адказнасцю аднесліся да сваіх абавязкаў чытача і з задавальненнем прынеслі кнігі ў бібліятэку, якімі яны карысталіся, каб зноў з радасцю сустрэцца са сваімі надзейнымі сябрамі падчас наступных канікул. Самыя актыўныя чытачы атрымалі ў падарунак чытацкія дзённікі.