Для вас, мужчыны!
Бібліятэкар Дворнаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла Таццяна Рамашка сумесна з работнікамі сельскага Дома культуры да Дня абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі і правялі музычна-паэтычную кампазіцюя ”Для вас, мужчыны!“
Вядучыя мерапрыемства павіншавалі мужчын са святам і пажадалі ім новых поспехаў і дасягненняў, увагі, любові і клопату з боку родных і блізкіх.
Захапляльныя творчыя нумары зарадзілі гледачоў энергіяй і пазітывам, і кожнае выступленне суправаджалася гучнымі апладысментамі.
























