• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

Прафесія бібліятэкарВыбар прафесіі – адзін з адказных момантаў, які вызначае жыццёвы шлях чалавека. Важным звяном у гэтай дзейнасці выступаюць і бібліятэкі, бо   яны валодаюць неабходнай інфармацыяй аб прафесіях, навучальных установах, у якіх можна набыць выбраную спецыяльнасць.

Загадчыца Лужкаўскай сельскай бібліятэкі для старшакласнікаў  УА ”Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“ правяла прафарыентацыйную гульню-знаёмства ”Дарогі, якія мы выбіраем“. Падчас мерапрыемства Ірына Машара імкнулася зарыентаваць выпускнікоў у выбары будучай прафесіі.

Пры дапамозе электроннай прэзентацыі  бібліятэкар пазнаёміла з прафесіямі, запатрабаванымі ў Рэспубліцы Беларусь. Асаблівая ўвага была накіравана  на знаёмства з прафесіяй бібліятэкара новага пакалення, бо сучасны бібліятэкар – гэта і спецыяліст у галіне інфармацыйных тэхналогій. Сёння бібліятэкары працуюць з рознымі інфармацыйнымі носьбітамі, з аўдыё- і відэаматэрыяламі, электроннай поштай, ствараюць базы данных, вядуць сайт бібліятэкі і старонкі ў сацыяльных сетках. Таму  Ірына Іосіфаўна  выказала думку аб тым, што старшакласнікі не памыляцца, калі зробяць выбар на карысць гэтай прафесіі, бо дзверы Беларускага  дзяржаўнага ўніверсітэта  культуры і мастацтваў, дзе рыхтуюць спецыялістаў бібліятэчна-інфармацыйнага  профілю, заўсёды адчынены для абітурыентаў. І з года ў год попыт на гэтую спецыяльнасць ёсць.

 Тэставыя заданні дапамаглі ўдзельнікам мерапрыемства вызначыць тып прафесіі, да якой у кожнага з іх маюцца  значныя схільнасці.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе з задавальненнем паўдзельнічалі ў гумарыстычнай віктарыне.Падчас мерапрыемства 1Падчас мерапрыемства 2Падчас мерапрыемства 3