Да Дня роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаўся Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народа. Напярэдадні свята ў бібліятэках сістэмы прайшлі цікавыя мерапрыемствы.
Чытачы Буеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба-філіяла здзейснілі падарожжа па старонках вуснага часопіса ”Мілагучнае, звонкае, роднае“ і прыйшлі да высновы, што беларуская мова адна з найпрыгажэйшых моў у свеце.
У Велікасельскай сельскай бібліятэцы-філіяле падчас акцыі ”Размаўляй са мной па-беларуску!“ бібліятэкар прапаноўвала сваім чытачам ўзгадаць беларускія прыказкі і прымаўкі і суаднесці пачатак выраза з яго канцоўкай. 68 чалавек рознага ўзросту назвалі сваё любімае слова. Атрымалася прыгожае інтэрактыўнае воблака любімых беларускіх слоў. А лідэрамі аказаліся словы ”каханне“, ”дзякуй“, ”пяшчота“.
У Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле адбылася конкурсная праграма ”Сэрцам роднага слова краніся“, у якой прынялі ўдзел навучэнцы Лужкаўскай мастацкай школы-філіяла ДУА ”Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацтваў імя Пятра Пятровіча Касцюкевіча“.
У Радзюкоўскай сельскай бібліятэцы-філіяле адбылася гадзіна роднай мовы ”Шчырая, лагодная, мова наша родная“, падчас якой асаблівую ўвагу ўдзельнікі ўдзялілі чытанню вершаў на роднай мове. Гэтыя творы напоўнілі атмасферу мерапрыемства цеплынёй і любоўю да роднай мовы, натхнілі на далейшае вывучэнне і захаванне моўнай спадчыны.
























