ДА 100-ГОДДЗЯ ІВАНА ПЯТРОВІЧА ШАМЯКІНА
Напярэдадні 100-гадовага юбілею беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ў бібліятэках ЦБС адбылося шмат цікавых мерапрыемстваў.
У раённай і Велікасельскай бібліятэках былі праведзены агляды літаратуры “Іван Шамякін. Талент, непадуладны часу” і ”Высокае званне І. Шамякіна“, у час якіх удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра асноўныя моманты жыцця і творчасці пісьменніка, пазнаёміліся з яго раманамі, аповесцямі і апавяданнямі рознай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, жыцці калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі, пра каханне і любоў да жыцця. Гэта творы ”Глыбокая плынь“, ”Першы генерал“, ”Зеніт“, ”У добры час“, ”Злая зорка“, ”Трывожнае шчасце“, “Слаўся, Марыя!“ і іншыя.
Бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі запрасіла на літаратурную вечарыну ”Трымаючы руку на пульсе“ навучэнцаў 10-11класаў УА ”Германавіцкая сярэдняя школа“. Вечарына пачалася з дэманстрацыi электронной прэзентацыi ”Iван Шамякiн: вядомы i невядомы“. Юнакам і дзяўчатам цiкава было паслухаць пра аповесць ”Слаўся, Марыя“ як гicторыю кахання і любовi да жыцця.
Пазнаёміцца з творчасцю вядомага пісьменніка чытачы змогуць на выставах літаратуры: ”Прапаведнік духоўнасці і чалавечнасці“ (Навасёлкаўская, Васюкоўская бібліятэкі), ”Вядомы ты ўсёй краіне“ (Пялікаўская бібліятэка), ”Мастак – раманіст, драматург і публіцыст“ (Дворнаўская бібліятэка), якія будуць працаваць на працягу некалькі тыдняў.