Чытай – роднае, сваё!
Раённая цэнтральная бібліятэка працягвае ўдзельнічаць у рэспубліканскім праекце ”Кожная пятніца – роднае, сваё!“. 10 красавіка загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Сцепаненкава Зоя Вайцехаўна прапанавала сваім чытачам паўдзельнічаць у акцыі ”Чытай – роднае, сваё!“.
Асноўная мэта – папулярызацыя беларускай літаратуры сярод наведвальнікаў бібліятэкі. Падчас акцыі чытачам была прапанавана літаратура беларускіх пісьменнікаў і аўтараў роднай Шаркаўшчынскай зямлі. Кожны ўдзельнік змог знайсці сабе цікавую кнігу па душы.


























