• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Біблія-двор Чытаем пад мірным небам3 ліпеня ў Шаркаўшчыне, як я паўсюль у нашай краіне, святкавалі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 78-ю гадавіну вызвалення Шаркаўшчынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках свята  ”Прыдзісненскія крыніцы“ работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шаркаўшчынскай районнай бібліятэкі арганізавалі бібліятэчнаю пляцоўку пад назвай ”Чытаем пад мірным небам“, якая прысвечана Году гістарычнай памяці. Галоўны акцэнт пляцоўкі – ушанаванне памяці нашых землякоў, якія не шкадуючы свайго жыцця здабылі нам мір, свабоду, незалежнасць. На выставе-інсталяцыі былі прадстаўлены фотаздымкі нашых землякоў-ветэранаў, якія пражывалі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна. Адно з галоўных месц на экспазіцыі займалі два малюнкі юных чытачоў з выставы творчых работ ”Пламя вайны“. Гэту выставу накануне свята арганізавала ў сваіх сценах дзіцячая бібліятэка.

Даведацца пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны дапамагалі мастацкія творы, змешчаныя на выставе ”Читаем книги о войне“ і відэапрэзентацыя ”В книжной памяти мгновения войны“. Для ўдзельнікаў бібліядвара была арганізавана віктарына ”Наш край в огне пожарищ“. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымалі каляндарыкі з выявамі гісторыка-культурных помнікаў Шаркаўшчыны.

На бібліятэчнай пляцоўцы дзейнічала патрыятычная акцыя ”Запалі зорку памяці“. Удзельнікі змаглі ўзгадаць сваіх родных, блізкіх, землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, напісаць на зорцы прозвішча, імя і імя па бацьку і замацаваць яе на карце Шаркаўшчынскага раёна.

Шаркаўшчынскі край славіцца працавітымі і таленавітымі людзьмі, якія сваёй працай услаўляюць нашу малую Радзіму. Увазе наведвальнікаў была прапанавана выстава літаратуры ”Шаркаўшчына літаратурная“, на якой былі прадстаўлены творы як класікаў беларускай літаратуры М.Машары і М.Воранава, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Праўдзіна, К. Сосна, М.Кукуця, В. Лагуна, так і самадзейных пісьменнікаў, удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання ”Світанак“.

Для добрага настрою ўсе жадаючыя змаглі пакаштаваць цукеркі з кніжнай талеркі, на якіх былі змешчаны цікавыя факты пра жыццё Шаркаўшчынскага раёна.

Васілеўскі ЮА. намеснік старшыні райвыканкама і Малюгін І.В. старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаўМалюгін І.В. старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаўМанкевіч М.В. - намеснік галоўнага ўрача Шаркаўшчынкая цэнтральная раённая бальніцаПротас В.С старшыня Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістанеудзельнікі біблія-двара Чытаем пад мірным небам