• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

Чарнобыль26 красавіка 1986 г. адбылася самая страшная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва – аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 38 гадоў аддзяляюць нас ад тых трагічных падзей, але беларускі народ памятае падзеі тых жудасных дней, захоўвае памяць аб іх і перадае падрастаючаму пакаленню.

Да гэтай памятнай даты бібліятэкары сістэмы падрыхтавалі і правялі мерапрыемствы.

Для вучняў старэйшых класаў ДУА ”Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“ бібліятэкары Лужкаўскай сельскай бібліятэкі правялі гутарку-прэзентацыю ”Чарнобыль – боль чалавецтва“. Падчас сустрэчы прысутныя пазнаёміліся з інфармацыйным матэрыялам пра пачатак развіцця і асваення чалавекам атамнай энергіі яшчэ ў 1950-х гадах ХХ ст., закранулі тэму сур’ёзнай адказнасці пры яе выкарыстанні і зберажэнні акружаючага асяроддзя ў рашэнні праблем экалогіі і здароўі чалавека, а таксама яшчэ раз успомнілі падзеі тых дзён, калі адбыўся ўзрыў на чацвёртым рэактары станцыі. Цікавы аповед аб наступствах трагедыі для чалавека і ўсёй жывой прыроды, аб першых ліквідатарах катастрофы і іх лёсах, аб перасяленцах з Чарнобыля і Прыпяці і ”городах-призраках“, у якіх спынілася на доўгія гады жыццё, дапоўніўся праглядам прэзентацыі ”Чарнобыль у нашай памяці“ і знаёмствам з дакументальна-мастацкай літаратурай міні-выставы ”Злая зорка“. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі выказалі свае думкі і спачуванні пацярпелым чарнобыльскай трагедыі і на рознакаляровых папяровых пялестках кветак напісалі свае пажаданні ў будучыню аб захаванні асцярожнасці ў выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах і адказнасці за жыццё на Зямлі, прымацаваўшы пялесткі-пажаданні да імправізаванага зямнога шара.Падчас мерапрыемства Лужкаўскай сельскай бібліятэкі 1Падчас мерапрыемства Лужкаўскай сельскай бібліятэкі 2Падчас мерапрыемства Лужкаўскай сельскай бібліятэкі 3

У ДУА ”Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“ прайшла гадзіна смутку ”Чарнобыль у памяці і кнігах“, якую падрыхтавалі і правялі бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі Хоміч Т.Г. і настаўнік біялогіі Фёдарава М.А.

Пры дапамозе карты Беларусі, прысутныя больш наглядна ўявілі ”чорныя плямы“ на карце – Хойнікі, Брагін, Краснаполле, Чачэрск…

Падчас сустрэчы бібліятэкар правяла агляд твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі. Ішла гаворка аб творчасці М. Мятліцкага, С. Законнікава, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, І. Пташнікава і інш. У зоне адчужэння і адсялення засталіся родныя вёскі І. Мележа,  М. Мятліцкага.  Больш падрабязна спынілася на аналізе апавядання І. Пташнікава ”Львы“. Некаторыя ўрыўкі з апавядання былі зачытаны дзецьмі.

Напрыканцы мерапрыемства адбылося знаёмства з кнігамі” Прайсці праз зону“, якая выйшла ў 1996 годзе да дзесяцігоддзя  самай трагічнай катастрофы нашага стагоддзя, і кнігай  ”Чарнобыльская рана“.Падчас мерапрыемства Германавіцкай сельскай бібліятэкі 1Падчас мерапрыемства Германавіцкай сельскай бібліятэкі 2

Гадзіна-рэквіем ”Скрозь прызму дзесяцігоддзяў“ прайшла ў аддзяленні рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ ”Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна“, які быў падрыхтаваны і праведзены Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бібліятэкар Р. Гракова распавяла наведвальнікам аддзялення аб тым страшным дні 26 красавіка 1986 года і тых падзеях, якія адбываліся на ЧАЭС, як лівідаткары спрабавалі ліквідаваць тэхнагенную катастрофу. Працаваць у такіх умовах дзеля жыцця і здароўя жыхароў планеты Зямля-сапраўдны подзвіг. Р.Н. Гракова падзялілася ўражаннямі аб паездках па адселеных вёсках. Наведвальнікі выказалі сваё меркаванне, успаміналі сваіх знаёмых, хто прайшоў праз пекла Чарнобыля, а таксама пазнаёміліся з выставай літаратуры па гэтай тэме.Падчас мерапрыемства раённай бібліятэкі 2Падчас мерапрыемства раённай бібліятэкі 1