• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

Булінг або як не стаць ахвярайСёння застаецца актуальнай праблема наўмысных негатыўных дзеянняў і жорсткасці ў дзіцячым і падлеткавым асяроддзі. Гэта з’ява называецца булінг. Каб у даверлівай, сяброўскай атмасферы абмеркаваць і зразумець пачуццё ахвяры булінга і паводзіны агрэсара, а самае галоўнае, разам знайсці шляхі дапамогі пацярпеламу дзіцяці і паспрабаваць разабрацца ў праблеме ў цэлым, бібліятэкары Лужкаўскай сельскай бібліятэкі сумесна з сацыяльным педагогам Таццянай Ананьеўнай Эйтміновіч ДУА ”Лужкаўскай сярэдняя школа Шаркаўчынскага раёна“ правялі для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту псіхалагічны трэнінг ”Булінг або як не стаць ахвярай“.

Удзельнікі пазнаёміліся з паняццем ”булінг“, яго сацыяльнай структурай і магчымымі наступствамі. Кожны з прысутных мог выказаць сваё меркаванне па дадзенай тэме, удзельнічаючы ў разглядзе прапанаваных практыкаванняў з цяжкімі жыццёвымі сітуацыямі. Падлеткі, удзельнічаючы ў псіхалагічным тэсце ”Чаму так бывае?“, спрабавалі высветліць сітуацыю, у якой аказваюцца ”агрэсар“, ”ахвяра“ ці “сузіральнік” і прычыны паводзін удзельнікаў булінга. Увазе суразмоўцаў прапанавалася псіхалагічнае практыкаванне ”Міф або рэальнасць“, якое дапамагло разабрацца ў фактах булінга і яго наступствах. У час сустрэчы юнакі і дзяўчаты абмяркоўвалі жыццёвыя сітуацыі і з эмоцыямі, перажываннем адносіліся да дзяцей, якія аказаліся ў цяжкім маральным становішчы. Асабліва цікавай для абмяркавання аказалася тэма сямейнага булінга.

Пад час мерапрыемства

Пад час мерапрыемства