• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-11-23

Зарегистрировалось:

217

У час мерапрыемстваАб праблемах экалогіі ў апошні час гавораць часта, ад іх рашэння залежыць наша жыццё і жыццё будучага пакалення. У рамках Дня экалагічных ведаў у бібліятэцы для навучэнцаў 5 класа УА ”Германавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“ прайшла экалагічная гадзіна ”Будучыня ў нашых руках“. Мэта якога: выхоўваць у дзяцей экалагічную культуру, пашыраць іх веды аб экалогіі, развіваць творчыя здольнасці, вучыць працаваць з даведачнай літаратурай.

Дзеці працавалі з Чырвонай кнігай, знаходзілі інфармацыю пра лекавыя расліны і іх якасці, прыдумвалі легенды на экалагічную тэму.

Разам з захапленнем прыгажосцю прыроды, яе незвычайнымі з’явамі, мы павінны памятаць, што трэба клапаціцца  аб яе ахове, таму што ўплыў гаспадарчай дзейнасці на навакольнае асяроддзе пастаянна ўзрастае. Уздзеянне чалавека на прыроду, што асабліва ўзмацнілася ў апошні час, у многіх выпадках прывяло  да негатыўных, часта незваротных наступстваў. У цяперашні час ахова навакольнага асяроддзя з’ўляецца адной з самых вострых, актуальных праблем.

 У якасці рэфлексіі ўдзельнікам мерапрыемства было прапанавана заданне: аформіць шчыт, які можна ўсталяваць пры ўваходзе ў лес. Дзеці з задавальненнем выканалі гэта заданне, надпісы на шчытах атрымаліся розныя, але думка была адна: беражлівыя адносіны да прыроды.