Бібліятэчныя пасядзелкі
У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле адбыліся бібліятэчныя пасядзелкі з удзелам навучэнцаў тэатральнага аддзялення Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Эпіграфам да сустрэчы былі абраны словы Р. Барадуліна ”Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя“.
Напачатку мерапрыемства бібліятэкар Таццяна Хоміч звярнула ўвагу прысутных на асаблівыя дні ў кастрычніку, калі мы гаворым словы пяшчоты і ўдзячнасці самым блізкім людзям, дорым ім усмешкі і абдымкі – матулі і бацьку. Затым распавяла пра Дзень маці, нагадала гістрыю ўзнікнення свята і паведаміла аб тым, як адзначаецца Дзень маці ў другіх краінах. Удзельнікі даведаліся, што дата 21 кастрычніка для святкавання Дня бацькі была абраная невыпадкова, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з’явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень.
Падчас мерапрыемства гучалі вершы Рыгора Барадуліна, С. Грахоўскага, М. Танка, М.Кукуця, Л.Ардынскай, В.Лагуна і інш.