• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-13

Зарегистрировалось:

241

АлесяУ цэнтральнай  раённай бібліятэцы  для людзей пажылога ўзросту адбыўся бенефіс часопіса “Алеся”, прымеркаваны да 100-годдзя з дня  выхаду першага нумара.

Іна Суднік, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, распавядала аб гісторыі стварэння часопіса. Першы нумар часопіса пабачыў свет напрыканцы лістапада 1924 года. Называўся ён тады “Беларуская работніца і сялянка”. У 1995 годзе часопіс быў перайменаваны ў “Алеся”, што стала сімвалам павагі да беларускай культуры і традыцый. За гады свайго існавання часопіс па праву атрымаў усенароднае прызнанне. Творчы калектыў стараецца ўлічваць і векавую гісторыю выдання, і актуальныя трэнды цяперашняга часу. Прадстаўніцы кожнага пакалення беларусак знойдуць у часопісе штосьці карыснае. Гэта: інтэрв’ю з зоркамі і цікавымі асобамі, парады і трэнінгі ад аўтарытэтных псіхолагаў, актуальныя тэндэнцыі сусветнай моды, сакрэты догляду за сабой, ідэі для вясёлага і карыснага адпачынку, незвычайныя рэцэпты і іншае.

За кубачкам гарбаты  у цёплай шчырай атмасферы  ўдзельніцы мерапрыемства знаёміліся з гераінямі часопіса  “Алеся”: лідарамі жаночага руху, стваральніцамі  паспяховых праектаў, прадстаўніцамі  творчых прафесій, перагортвалі старонкі выдання, на якіх змешчаны паэтычныя радкі, услаўляючыя родныя краявіды, прыроду, жанчыну-маці і наогул, дарагую Беларусь.

Удзельнікі сустрэчы