• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-11-22

Зарегистрировалось:

217

5fbbaa5b3f48d64954a6b8e2ae2287a1 S21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца – беларуская мова. Прайшоўшы няпростыя гістарычныя выпрабаванні, беларуская мова жыве: больш за пяць мільёнаў чалавек назвалі яе роднай падчас апошняга перапісу насельніцтва.

Бібліятэкі нашай сістэмі чарговы раз ушаноўваюць сваю найвялікшую культурную каштоўнасць і далучаюцца да святкавання гэтай даты.
Цэнтральную раённую бібліятэку наведалі вучні 7 “А” класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына“ каб правесці пошуковую гульню- падарожжа “Родная мова. Родныя словы?” На кожным прыпынку выконвалі пэўнае заданне і атрымлівалі за правільныя адказы жэтоны. Лепшыя мовазнаўцы атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел у гульні.

У Германавічскай сельскай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы для навучэнцаў старэйшых класаў ДУА ”Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“ прайшоў турнір знаўцаў “З роднай моваю на ты”.

На пачатку мерапрыемства бібліятэкар Таццяна Хоміч паведаміла прысутным, чаму менавіта Міжнародны дзень мовы адзначаецца 21 лютага, а затым правяла для іх конкурсную праграму. Дзеці выконвалі разнастайныя заданні: ”Музей сучаснага побыту“, ”Дапамажы архіолагам“, ”Абед з прыказак“, ”З народнай мудрасці“, ”Востраў неразгаданых рэчаў“ і інш. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала толькі родная мова. Шмат прагучала прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Пад час мерапрыемства гучалі музычныя застаўкі на вершы беларускіх паэтаў.

Буешчынская сельская бібліятэка-клуб для малодшага школьнага ўзросту правяла вусны часопіс ”Чароўны куфэрак любімых слоў“, які складаўся з 4 старонак. Першая – ”Адкуль яны родам“, дзе размова ішла пра ”свае“ і ”чужыя“ (запазычаныя) словы. Удзельнікі, адгарнуўшы другую старонку ”Падумай і адкажы“, адгадвалі загадкі пра часткі цела чалавека. Трэццяя – ”Прыказкі і прымаўкі пра мову“. Чацвёртая – ”Паспрабуй перакладзi“. Перакласці на рускую мову словы. Дзеці актыўна ўдзельнічалі і з захапленнем адказвалі на пытанні.

У Велікасельская сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы ”Мова – крыніца ўсёй прыгажосці“, на якой моладзь чытала вершы беларускіх паэтаў, выказваючы сваю любоў да Радзімы. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена выстава беларускай літаратуры розных жанраў: класічныя творы, дэтэктывы, фантастыка, гістарычная літаратура, паэзія. Кожны знайшоў для сябе штосьці цікавае, адкрыў новае, атрымаў асалоду ад сустрэчы з кнігай на роднай мове. Мова – гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця.

24 023 1

24 023 1

24 023 1

24 023 1