Беларусь – зямля мая незалежная
Табе я прасвячаю свой вянок
Мая Радзіма, сэрцу дарагая
Тут кожная сцяблінка і лісток,
Твае імя святое паўтарае.
З такіх слоў пачалося свята ў раённай бібліятэцы да Дня Незалежнасці Беларусі пад назвай «Беларусь – зямля мая незалежная». Вядучая – Раіса Гракава. На свяце чытала свае вершы член літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак» Людміла Іосіфаўна Ардынская. Удзельнікі аматарскага калектыва «Душэўная ўтульнасць» спявалі песні пра свой родны край, сваю радзіму.
Няма больш высокароднага пачуцце для чалавека, чым любоў да свайго роднага куточка.
Любоў, якая перапаўняе сэрца і дае чалавеку моц на добрыя справы дзеля сваіх родных і блізкіх, дзеля той зямлі, на якой ты нарадзіўся і вырас. Той зямлі, дзе вякамі жылі твае продкі, пакінуўшы цудоўную гістарычную і культурную спадчыну, і на якой будуць жыць нашчадкі з добрай памяццю пра цябе і тваю самаахвярную любоў да Бацькаўшчыны. Нам сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце – жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Сёння ўсе мы ў адказнасці за будучае нашай дзяржавы. У адзінстве і згуртаванасці – наша сіла. Несумненна і тое, што толькі разам і напружана працуючы, мы зможам зрабіць усё, каб незалежная Беларусь заўжды заставалася нашым надзейным і ўтульным домам.
Вершы, песні і словы пра радзіму гучалі на працягу ўсяго свята.