• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-10-13

Зарегистрировалось:

216

У час вясенніх канікулаў у дзіцячую бібліятэку разам з настаўнікамі завіталі вучні Шаркаўшчынскай СШ № 2. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі аповед аўтара фотаработ Валерыя Кавалёнка. Гэта толькі на першы погляд можа падацца, што вельмі лёгка сфатаграфаваць якую-небудзь жывёлу. Але на самой справе, каб атрымаўся адмысловы фотаздымак, трэба затраціць многа часу. Адным з такіх прыкладаў з’яўляецца работа, на якой адлюстраваныя птушаняты чорнага бусла. Як вядома, гэта птушка гняздуецца як мага далей ад населеных пунктаў, у глыбіні лясоў. І не кожны чалавек можа яе заўважыць. Для таго, каб сфатаграфаваць маленькіх птушанят, Валерый затраціў ажно пяць гадоў карпатлівай працы па майстраванні штучнага гняздоўя для гэтай дзікай птушкі, каб з’явілася магчымасць наблізіцца да яе з аб’ектывам фотаапарата. На адной з работ адлюстраваны цецеруковае такаванне. Аўтар здымка папярэдне змайстраваў сховішча і з трох гадзін ночы да дзесяці гадзін дня пільна сачыў за птушкамі з надзеяй зрабіць фота. І гэта ў яго атрымалася.
Наогул, Валерый захапляецца птушкамі з ранняга дзяцінства, дасканала распазнае ўсе віды, якія гняздуюцца ў Беларусі. Каля ўласнай сядзібы ён змайстраваў штучныя домікі, у якіх цяпер пражываюць ажно 18 відаў птушак.
Дзеці задавалі фатографу самыя разнастайныя пытанні, бо кожнаму з іх было вельмі цікава пачуць шмат неверагодных аповедаў пра сяброў нашых меншых.