• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-07-18

Зарегистрировалось:

241

Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на тое, што на долю Ванды Лагун выпаў вельмі цяжкі лёс - у падлеткавым узросце жанчына стала інвалідам, не мела магчымасці рухацца. Але яна не губляла аптымізму і знайшла аддушыну ў творчасці: малявала карціны, пісала вершы. Дарэчы, некаторыя з іх былі прачытаны бібліятэкарамі.
Далей свае дзверы гасцінна расчыніла Васюкоўская бібліятэка-філіял № 9. Бібліятэкар Пагарэлава Алена правяла аглядную экскурсію па сваёй бібліятэцы, а затым пазнаёміла калег з дзейнасцю аматарскага аб'яднання для дзяцей "Натхненне". Гурток існуе пры бібліятэцы шосты год, на яго пасяджэннях хлопчыкі і дзяўчынкі займаюцца рознымі відамі рукадзелля. Гэта - арыгамі, квілінг, пляценне з бісеру, маляванне каляровай соллю. З 2016 года бібліятэка працуе па мэтавай праграме "Прыгожае чаруе назаўжды". Вырабы маленькіх майстроў вельмі гарманічна аздабляюць інтэр'ер бібліятэкі.
Бібліятэкар Радзюкоўскай бібліятэкі-філіяла № 36 Валянціна Абрамава прадставіла ўвазе калег візітку сваёй бібліятэкі, пазнаёміла з новымі кніжнымі выставамі. Завяршылася наведванне аграгарадка Радзюкі мерапрыемствам у мясцовым сельскім Доме культуры. На суд гледачоў, а трэба адзначыць, што іх сабралася шмат, гэта - бібліятэкары, настаўнікі Радзюкоўскай БШ і проста жыхары аграгарадка, была прадстаўлена прэзентацыя кнігі мясцовага пісьменніка Мікалая Грабянька "Одум".
У рамках выязнога семінара для бібліятэкараў раёна супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу далі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі клубаў па інтарэсах у бібліятэцы, па распрацоўцы і стварэнню мультымедыйных прэзентацый і сцэнарыяў прэзентацыі кнігі.

Раённы семінар бібліятэкараўРаённы семінар бібліятэкараўРаённы семінар бібліятэкараў