• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-11-21

Зарегистрировалось:

217

Вядучыя мерапрыемства Раіса Гракава і Таццяна Райчонак
Перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі выступае Кацярына Сосна

"ГІМН РОДНАЙ МОВЕ": ЛІТАРАТУРНЫ ВЕЧАР У РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ"ГІМН РОДНАЙ МОВЕ": ЛІТАРАТУРНЫ ВЕЧАР У РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ"ГІМН РОДНАЙ МОВЕ": ЛІТАРАТУРНЫ ВЕЧАР У РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ

"СЭРЦАМ РОДНАГА СЛОВА КРАНІСЯ": ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ Ў КАЎШЭЛЕЎСКІМ ДОМЕ ФАЛЬКЛОРУ З УДЗЕЛАМ БІБЛІЯТЭКІ

Да Міжнароднага дня роднай мовы у Каўшэлеўскім Доме фальклору адбылося сумеснае свята, на якое запрасілі ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”, бібліятэкара Каўшэлеўскай бібліятэкі-філіяла № 26, вучняў Більдзюжскай і Новапагосцкай (Міёрскі раён) сярэдніх школ, а таксама ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Жукоўшчынскага сельскага клуба.
— Абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры вучыць падлеткаў самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, садзейнічае фарміраванню моўнай культуры, выхаванню маральных якасцей асобы, — адзначыла напачатку мерапрыемства Надзея Вайцюль. — Сёння мы ўбачым і адчуем, наколькі багатая, прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.
Вядучыя мерапрыемства Надзея Вайцюль (загадчыца Каўшэлеўскага Дома фальклору) і Лена Мядзелец (бібліятэкар Каўшэлеўскай бібліятэкі) падзялілі вучняў на дзве каманды. У гульнёвай праграме яны паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. У некаторых конкурсах трэба было перавесці словы і выразы з рускай на беларускую мову. Прысутным цікава было паслухаць, як выразна чыталі дзеці вершы айчынных паэтаў. За ўсім гэтым сачыла журы ў складзе Кацярыны Мар’янаўны Сосна, Людмілы Іосіфаўны Ардынскай і Віктара Ільіча Лагуна.
Яркім дапаўненнем да свята стала выступленне ўдзельнікаў народнага фальклорнага гурта “Купалінка”. Аўтэнтычныя песні ў іх выкананні з замілаваннем слухалі гледачы. Старадаўнія беларускія народныя танцы прадэманстравалі і хлопчыкі з дзяўчынкамі з гурта “Шчадроты” гэтай жа клубнай установы. У Каўшэлеўскім Доме фальклору дбаюць пра захаванне фальклорнай спадчыны нашых продкаў, таму больш старэйшыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці перадаюць свае веды падрастаючаму пакаленню.
На свята завіталі і самадзейныя артысты Жукоўшчынскага сельскага клуба. Каўшэлеўскім гледачам яны прадэманстравалі п’есу беларускага драматурга Леапольда Родзевіча “Конскі партрэт”. Пастаноўку ў выкананні гурта “Іскроўцы” ўжо бачылі ў Жукоўшчыне, Алашках, Дзікеве, а цяпер і ў Каўшэлеве.
Мерапрыемства доўжылася больш трох гадзін, але ніхто не спяшаўся. За кубачкам гарбаты чыталі вершы “світанкаўцы”, спявалі песні мясцовыя самадзейныя артысты, у творах якіх гучала мілагучная родная беларуская мова.

ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ Ў КАЎШЭЛЕЎСКІМ ДОМЕ ФАЛЬКЛОРУЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ Ў КАЎШЭЛЕЎСКІМ ДОМЕ ФАЛЬКЛОРУЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ Ў КАЎШЭЛЕЎСКІМ ДОМЕ ФАЛЬКЛОРУ

РОДНАЙ МОВЫ ПЕРАЛІВЫ: ВЕЧАР ПАЭЗІІ Ў ГЕРМАНАВІЦКАЙ СШ З УДЗЕЛАМ БІБЛІЯТЭКІ

21 лютага ў Германавіцкай сярэдняй школе па ініцыятыве бібліятэкара мясцовай бібліятэкі Таццяны Хоміч адбылася сустрэча вучняў 9-11-х класаў з удзельнікамі літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Падзея прысвячалася Міжнароднаму дню роднай мовы, што адзначаецца ў свеце менавіта ў гэты дзень. У пачату сустрэчы бібліятэкар паведаміла, як 21 лютага 1952 года загінулі 5 студэнтаў, што змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Свята было заснавана ў лістападзе 1999 года і з 2000 года адзначаецца ва ўсім свеце. Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы. Як кожны народ, вялікі ці маленькі, мы такасама маем сваю родную мову. Большасць тых, хто жыве ў Беларусі, лічаць беларускую мову роднай.
Пісьменніца Кацярына Сосна пазнаёміла прысутных з гісторыяй стварэння літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”. Да размовы далучыліся Міледзій Кукуць, Уладзімір Мілянцей, Таццяна Еўдакова, Людміла Лабачэўская. Усе удзельнікі аб’яднання артыстычна і ўзнёсла чыталі свае вершы. Гэта былі вершы рознай тэматыкі: пра любоў да мовы, да роднага краю, да маленькай радзімы і духоўнай спадчыны, пра каханне. Юнакі і дзяўчаты, затаіўшы дыханне слухалі паэтаў.
Вучні, якія спрабуюць свае сілы на паэтычнай ніве, у цёплай і сардэчнай абстаноўцы таксама прачыталі свае вершы. Гэта Катовіч Ірына, Фаміна Дар’я, Яворскі Валерый, Кукуць Аляксей.
Напрыканцы сустрэчы паэты-пісьменнікі, былыя камсамольцы, уручылі членскія білеты Грамадскага аб’яднання “БРСМ” вучням 9 класа.
Настаўнікі і дзеці засталіся ўдзячнымі гасцям за візіт ва ўстанову адукацыі і за цікавыя моманты сустрэчы з паэзіяй.

Пасля мерапрыемства госці наведалі спецыялізаваны экалагічны клас “Прырода роднага краю”.

РОДНАЙ МОВЫ ПЕРАЛІВЫ:РОДНАЙ МОВЫ ПЕРАЛІВЫРОДНАЙ МОВЫ ПЕРАЛІВЫ:

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГУЛЬНЯ "ФРАНЦЫСК СКАРЫНА! ХТО ТЫ?" У ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ

Дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 5-6 класаў абедзвюх школ гарадскога пасёлка на інтэрактыўную гульню “Францыск Скарына! Хто ты?” з правядзеннем майстар-класа па напісанню літар стараславянскім шрыфтам у тэхніцы “кірыліца” (правёў выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Крук Віктар Фёдаравіч).

Мерапрыемства стала першай прыступкай рэалізацыі праекта, прысвечанага 500-годдзю ўзнікнення кнігадрукавання на Беларусі і ўшанаванню асобы Ф.Скарыны. Была прэзентавана “Наша рукатворная кніга” і асабістая пячатка дзіцячай бібліятэкі “Совушка”.

ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГУЛЬНЯ "ФРАНЦЫСК СКАРЫНА! ХТО ТЫ?"ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГУЛЬНЯ "ФРАНЦЫСК СКАРЫНА! ХТО ТЫ?"ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГУЛЬНЯ "ФРАНЦЫСК СКАРЫНА! ХТО ТЫ?"ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГУЛЬНЯ "ФРАНЦЫСК СКАРЫНА! ХТО ТЫ?"