Гутарка "Што азначае народнае адзінства?"
Сустрэча з вучнямі, якая прайшла ў форме свабоднай гутаркі, мела назву “Што азначае народнае адзінства?”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5, 6, 7 класаў Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Спачатку ў глядзельнай зале раённага цэнтра культуры дзеці паглядзелі цікавы фільм. А потым сустрэліся з бібліятэкарамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шаркаўшчынскай раённай бібліятэкі Палінай Аляксандраўнай Чарняўскай і Раісай Мікалаеўнай Гракавай. Жанчыны пазнаёмілі вучняў з гісторыяй і традыцыямі свята, што адзначаецца 2 красавіка, расказалі пра дзяржаўную сімволіку нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці азнаёміліся з тэматычнай выставай літаратуры і матэрыялаў перыядычнага друку, прысвечанай Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.