• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-02

Зарегистрировалось:

241

У пачатку сустрэчы яе вядучая паведаміла юнакам і дзяўчатам, што ўпершыню Дзень памяці людзей, памёршых ад СНІДу, быў адзначаны ў 1983 годзе ў амерыканскім Сан-Францыска. Мэта свята – ушанаваць памяць ахвяр СНІДУ, інфармаваць грамадства аб механізмах перадачы ВІЧ, метадах абароны ад інфекцыі і своечасовым дыягнаставанні хваробы.
У 2017 годзе дэвізам дня памяці стаў заклік “Спынім СНІД разам”, які прапаноўвае далучыцца да масавага руху па ўсім свеце і палажыць канец эпідэміі ВІЧ-інфекцыі. Для садзейнічання паспяховай прафілактыцы ВІЧ/СНІДу неабходна надаваць увагу даставернай інфармацыі па дадзенай праблеме і прадастаўленне магчымасці своечасовага тэсціравання на ВІЧ. Праверанай і надзейнай крыніцай у гэтым накірунку з’яўляецца Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Уся апошняя інфармацыя з гэтай крыніцы публікуецца на сайце aids.by.
На сучасным этапе вялікую ролю ў справе барацьбы з эпідэміяй ВІЧ і ў пераадольванні яе наступстваў адыгрывае праваслаўная царква, таму госцем сустрэчы з старшакласнікамі стаў настаяцель храма Прачыстай Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Пётр Бараноўскі. Свяшчэннік зазначыў, што ўсведамляючы сваю адказнасць перад Богам і людзьмі, царква лічыць сваім першачарговым абавязкам духоўна-маральную ацэнку эпідэміі ВІЧ/СНІДу. Жывыя павінны задумацца, што эпідэмія СНІДу можа крануцца кожнага з нас – дарослага і дзіцяці, мужчыны і жанчыны, багатага і беднага, незалежна ад расавай прыналежнасці і веравызнання. Царква аказвае духоўную и малітвенную падтрымку людзям, якія жывуць з ВІЧ, і іх блізкім.

Гутарка-роздум "СНІД - праблема свету"Свяшчэннаслужыцелі і прыхаджане моляцца за здароўе ўсіх ВІЧ-інфіцыраваных і за памін душ тых, хто памёр ад гэтага захворвання. Айцец Пётр звярнуў увагу на тое, што ў трэцюю нядзелю мая, у Дзень памяці людзей, памёршых ад СНІДу, такія богаслужэнні праводзяцца ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі.