Афганістан. Яшчэ раз пра вайну…
У гэтым годзе споўнілася 30 год, як савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. Амаль дзесяць гадоў працягвалася жудасная вайна. Вайна, якая апякла лёс цэлага пакалення многіх рэспублік. Афганістан – гэта незагойная рана, горкі боль. Глыбокую павагу і шчырае спачуванне заслугоўваюць тыя людзі, якія прайшлі праз выпрабаванні з гонарам сапраўднага воіна-патрыёта, але на жаль не кожны вярнуўся дамоў жывым.
Па традыцыі, у лютым, супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі арганізавалі сустрэчу вучняў старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Шаркаўшчына” са старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васіліем Савічам Протасам. Ён падзяліўся з прысутнымі сваімі ўспамінамі і ўражаннямі ад таго часу, які яму прышлося перажыць. Вучні задавалі Васілію Савічу пытанні і зацікаўлена слухалі. Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі і воін-інтэрнацыяналіст абмяняліся памятнымі падарункамі.