Ад васілька да зубра
7 жніўня ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у Ёдскай сельскай бібліятэцы адбылася інтэрактыўная гульня-падарожжа «Ад васілька да зубра».
Вядучая пачала сустрэчу расповедам пра неафіцыйныя сімвалы Беларусі, задаўшы ўдзельнікам сустрэчы пытанне «Што агульнага ў маленькага васілька і магутнага звера?». Пасля гэтага дзеці прайшлі размінку ў фармаце бліц-віктарыны, праверыўшы свае веды аб прыродзе і геаграфіі роднага краю. У асноўнай частцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся па тэматычных станцыях: «Сінявокі васілёк», «Белы бусел» і «Магутны зубр». На іх дзеці збіралі пазлы з выявай бусла, вывучалі народныя рамёствы, а таксама адказвалі на пытанні аб абароне навакольнага асяроддзя і ладзе жыцця жывёл.


























