“Ад крынічак народнай мудрасці”
Дзіцячая бібліятэка-філіял №1 правяла цыкл праграм “Ад крынічак народнай мудрасці”, якія адбыліся пад час вясенніх канікул.
Удзельнікамі з’яўляліся наведвальнікі школьнага лагера, а менавіта, вучні 3-9 класаў.
На працягу мерапрыемства дзеці размаўлялі на роднай беларускай мове, спявалі калыханкі, праводзілі гульні і нават вадзілі карагоды гукаючы вясну. Таксама вучні пазнаёміліся з новымі выданнямі кніг і часопісаў.
Родная мова дапамагла весела і пазнавальна правесці час.