• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

Работнікі Лужкаўскай сельскай бУдзельнікі мерапрыемстваібліятэкі прадаўжваюць ладзіць цыкл сустрэч з цікавымі, таленавітымі людзьмі лужкаўскай зямлі.

У гэты раз адна з такіх сустрэч ”Ад іх імёнаў квітнее родная зямля“, сумесна падрыхтаваная бібліятэкарамі і настаўніцай беларускай мовы Надзеяй Уладзіміраўнай Радзевіч, адбылася ў сценах ДУА ”Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“. Аматары мастацкага слова, для якіх паэзія не прафесійны занятак, а проста неад’емная частка жыцця, расказвалі аб сваёй творчасці, дзяліліся ўспамінамі і чыталі свае лепшыя вершы пра каханне, прыроду і любоў да роднай зямлі. У гэты дзень давялося сустрэцца і пазнаёміцца з таленавітай, прыемнай і душэўнай жанчынай Алінай Антонаўнай Шынкевіч. Яе паэтычная творчасць – шчырая, добрая, мудрая.

Лена Андрэеўна Гугалінская, працуе ў бібліятэцы і зносіны з кнігай, з мастацкім словам, з любімымі чытачамі і цікавымі творчымі людзьмі натхняюць на паэтычны лад, надаюць асобую творчую энергію. Як прызналася Лена Андрэеўна, у пошуках новага эмацыянальнага ўздыму яе творчая энергія перайшла ў другое не менш цікавае захапленне – пейзажную фотаздымку. Цікавым быў прагляд прэзентацыі ”Зноў родны край заве душою наталіцца…“ з гарманічным спалучэннем пейзажных фотаздымкаў родных мясцін і радкоў вершаў уласнага сачынення.

Маладая пачынаючая паэтка-аматарка Эмілія Красавіна, вучаніца 9 класа ДУА ”Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“, актыўная ўдзельніца бібліятэчных мерапрыемстваў і адзін з лепшых дзіцячых чытачоў Лужкаўскай бібліятэкі, заваявала сімпатыю і захапленне слухачоў прыгажосцю, вялікай эмацыянальнай глыбінёй і выразнасцю дэкламавання сваіх вершаў пра каханне і сяброўства.

Напрыканцы сустрэчы ўдзячныя  гледачы прыпаднеслі кветкі і невялікія сувеніры гасцям святочнай праграмы, а таксама пажаданні творчага натхнення, здароўя і радасці.А. Шынкевіч і Э.КрасавінаПадарункі для А.ШынкевічУдзельнікі мерапрыемства