Аб чым звініць душа
У Зоркаўскай сельскай бібліятэцы-клубе-філіяле прайшоў агляд літаратуры ”Аб чым звініць душа“, прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Пятруся Броўкі.
Напачатку мерапрыемства бібліятэкар Святлана Сташкевіч адзначыла, што без творчасці Пятруся Броўкі складана ўявіць сабе як беларускую паэзію, так і гісторыю беларускай культуры ХХ стагоддзя. У савецкія часы ён быў шырокапрызнаным паэтам – яму былі прысвоены званні народнага паэта Беларусі і заслужанага дзеяча навукі БССР. Яго творчасць прасякнута ў роўнай ступені як ідэалогіяй, так і лірыкай.
Удзельнікі пазнаёміліся з нялёгкім дзяцінствам паэта і яго літаратурнай дзейнасцю.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана паглядзець электронную прэзентацыю ”Падаррожжа па творчасці Пятруся Броўкі“.
На завяршэнні мерапрыемства паслухалі яго вершы ”Александрына“ і ”Пахне чабор…“, якія былі пакладзеныя на музыку і сталі хітамі ”Песняроў“.