• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

Максім Гарэцкі18 лютага споўнілася 130 год з дня нараджэння Максіма Іванавіча Гарэцкага – класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытыка, літаратуразнаўца, пісьменніка арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомага прадстаўніка беларускай думкі, грамадскага дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. З гэтай нагоды ў Радзюкоўскай і Каўшэлеўскай сельскіх бібліятэках прайшлі мерапрыемствы.

У Радзюкоўскай сельскай бібліятэцы для людзей сталага ўзросту прайшла гадзіна добрай літаратуры ”Дазволь душы маёй адкрыцца“. У цёплай, душэўнай абстаноўцы бібліятэкар Валянціна Абрамава пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творамі пісьменніка, а напрыканцы мерапрыемства правяла цікавую і пазнавальную віктарыну па творчасці М.Гарэцкага.

У Каўшэлеўскай сельскай бібліятэцы для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту адбылася гадзіна выдатнай асобы ”Хроніка аднаго жыцця“. Бібліятэкар Лена Мядзелец паведаміла прысутным пра месца нараджэння пісьменніка, пра яго бацькоў, а таксама пра гады вучобы ў вучылішчы, ваенны час, пра літаратурную творчасць. Да мерапрыемства бібліятэкар арганізавала выставу літаратуры па творчасці пісьменніка.

Удзельнікі мерапрыемства Дазволь душы маёй адкрыцца

Удзельнікі мерапрыемства Хроніка аднаго жыцця