• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Усё жыццё я пражыў у вёсцы Каўшэлева Шаркаўшчынскага раёна. У дзяцінстве засьаўся без бацькоў і гадаваўся ў дзядзькі. Лішнім едаком быў  ў іх сям’і.

Калі пачалася вайна, мне было 18 год. І калі немцы сталі моладзь забіраць у Германію на работу, дзядзька адвёз мяне ў г. Браслаў, дамовіўшыся з солтысам. У Браславе быў арганізаваны зборны пункт каля гарадскіх могілак. Вялікую плошчу абгарадзілі дротам і мы, каго прывезлі раней, чакал пакуль немцы наберуць людзей на эшалон для адпраўкі. Пагаладалі мы, пакуль чакалі, хоць траву было есці. Калі эшалон сфарміравалі, нас павезлі ў Вільню. Там мы першы раз паелі кашы і захварэлі. З галадоўкі не вытрымалі страўнікі. Канечным пунктам стаў буйны прамысловы горад Вольфваген у Германіі. Там у гаспадара, які меў тытул барона, я і працаваў па гаспадарцы да вызвалення. У горадзе ў барона быў дом, а за горадам памесце. Ён здаваў зямлю ў арэнду баўэрам. Але многія з іх былі на фронце і мяне адпраўлялі дапамагаць гаспадыням, якія жылі адны, бо іх мужы былі на вайне. Жыў нармальна, галодны ніколі не быў, харчаваўся лепш, чым у дзядзькі. А рабіў усё, што загадвалі. Пахаў, сеяў, збіраў збожжа.

Вызвалілі нашу тэрыторыю амерыканцы. Нас, вывезеных, збіралі на фільтрацыйных пунктах і адпраўлялі дамоў. У 1945 годзе, нешта пад лета, я вярнуўся дамоў у Каўшэлева.

Пасля вайны працаваў у калгасе конюхам. Потым пайшоў на пенсію.