• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Аб пачатку вайны ведаю са слоў бацькоў, і як вайна прайшла, таксама мала што памятаю, малая была. Але мама з татам шмат чаго распавялі мне пра той час.

Мы жылі ў вёсцы Барэйкі Пастаўскага раёна. А лясы вакол нашай вёскі былі базай партызан. І немцы началі лютаваць у ”партызанскай зоне“, так называлі нашы мясціны.

 У 1942 годзе летам ў вёску ўварваўся карны атрад. Усіх жыхароў выгналі за вёску, а хаты падпалілі.  Людзі глядзелі, як агонь знішчае іх працу. Але мама гаварыла, што нічога не было шкада, людзі думалі, што іх расстраляюць, бо іх трымалі ў гурце за вёскай, акружыўшы аўтаматчыкамі і сабакамі – вялізнымі злымі аўчаркамі.

 Але іх пагналі ў Варапаева, на чыгуначную станцыю, і там пагрузілі ў вагоны -”цялятнікі“. Асноўнымі іх спадарожнікамі былі голад, смерць і слёзы. Мама гаварыла, што ў бок Нямеччыны ішлі эшалон за эшалонам і здавалася, што яны стогнуць і плачуць. Калі немцам надаядаў гэты плач, яны стралялі па вагонах і ўсё сціхала.

Нашу сям’ю разам з іншымі прывезлі ў горад Прэміс, што ў Германіі. Прыгналі ў баракі лагера і пад канвоем дарослых пагналі на працу на фарбавальную фабрыку. Наша сям’я была маленькая: тата, мама і я. Кармілі людзей горш, чым жывёлу. Нейкае варыва, зваранае з бруквы, яго чамусьці   называлі супам ды крышачку хлеба.

 Той хлеб бацькі аддавалі мне, а самі шукалі на памыйніцах бульбяное шалупінне, косці і варылі. Магчыма, таму я і выжыла. Бо кожны дзень у лагеры паміралі ад голаду, нямногім з малых дзяцей пашанцавала выжыць, як мне.

 Нас вызвалілі амерыканцы 23 красавіка 1945 года.

Памятаю такі эпізод. Салдаты накармілі людзей, чым не памятаю, але ўсё было такое смачнае і ўсё гэта я каштавала ўпершыню ў жыцці. Так я даведалася, што ёсць прадукты, якія смачна есці. А потым давалі абутак і адзенне. Мне выпалі прыгожыя,  чорныя  і бліскучыя баціначкі. Амерыканскі салдат пасадзіў мяне раму ровара і вёз, калі мы ішлі да чырвонаармейцаў. А я ўсё трывожылася, дзя мая мама. Амерыканскія салдаты суправаджалі нас да ракі Эльба і там перадалі нашым.

 А потым мы паехалі дамоў. Як і ўсе,  я вучылася, пасля пайшла працаваць, выйшла  замуж. Зараз ужо на пенсіі. Маем з мужам трох дзяцей, сем унукаў. Па святах за сталом збіраецца сям’я з 15-чалавек. Так і жывём.

І вельмі хочацца верыць, што больш дзяцінства нашых унукаў і праўнукаў не будзе азмрочана ці знішчана вайной.

Дети войны /  сост. Е. Борщевская и др. – Смоленск: Обл. типография им В.И. Смирнова, 2009. – С.106 -107.