• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-06-01

Зарегистрировалось:

232

Нарадзіўся і жыў у вёсцы Казьяны Браслаўскага раёна. Восенню 1943 года немцы сабралі сем’і мясцовых жыхароў, на конях завезлі ў Відзы, потым у Дуксту (Літва). Вывозілі літоўцы, якія былі на службе ў немцаў. З Літвы ў вагонах для перавозкі жывёлы пераправілі ў Граево (Польша). Там людзей звадзілі ў баню, пасля сталі размяркоўваць па розных месцах. Маленькі Саша, яго бацькі, бабуля, брат і сястра, трапілі ў горад Дрэздэн, а аднавяскоўцы – у Берлін. Жылі на ўскрайку горада, у бараках. Разам з беларусамі там знаходзіліся палякі і французы, размешчаныя па нацыянальнасцях. Бацька працаваў на фабрыцы, куды самастойна ездзіў на трамваі, варты не было. Маці працавала на кухні разам з немкамі. У лагеры быў камендант (немец), іншыя гаварылі на розных мовах, часта па-польску, што для беларусаў было амаль зразумела. Кармілі дрэнна, часта давалі вараную кармавую бручку, дзеці яе не хацелі есці, хаця давалі і манную кашу, і малако. Маці часта прыносіла прадукты з кухні, ёй дапамагалі ў гэтым жанчыны-немкі, чые мужы ваявалі на фронце. У бараках холадна не было, зімы там цяплейшыя. Сям’я бяздзетных французаў хацелі забраць да сябе малодшую сястру Олю, але бацькі не аддалі. Запомнілася яшчэ, што дзецям босым хадзіць не дазвалялася, гулялі каля баракаў, бабуля за імі наглядала. Немкі прыносілі дзецям бутэрброды. Ездзілі з бацькам купацца на раку Эльбу, дзе быў абгароджаны пляж, уражвала яе шырыня. Бацька ўжо з большага разумеў нямецкую мову.

Вызвалілі іх савецкія салдаты вясной 1945 года. Давезлі да поезда, на ім з цяжкасцю праехалі напалову разбуранаму масту. Прывезлі ў Брэст. потым ў Паставы, а адтуль пехатою ў Казьяны. Там хаты не было, спалілі партызаны яшчэ да іх ад’езду. Жылі ў суседкі, будавалі дом. Нічога не было. Малолі зерне, варылі кашу. Бацькі працавалі дзень і ноч. Лягчэй стала, як набылі карову. У 1950 годзе ў сям’і былі ўжо дзве каровы і конь, якіх забралі ў калгас, а адну карову параілі прадаць. Пачалі працаваць за трудадні. Аляксандр Юльянавіч прыйшоў на прымакі ў вёску Мельніцу Шаркаўшчынскага раёна, з той пары тут і пражывае.