• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1926 года ў в. Грыгараўшчына Шаркаўшчынскага раёна. Сям’я была шматдзетнай. Акрамя яго былі яшчэ дзве сястры Сабіна і Фаіна і два браты Сяргей і Генадзь. Жылі вельмі бедна. Хата, у якой была падлога з зямлі, стаяла пад лесам. Хлявоў не было. Свіней трымалі ў сенцах. Каровы таксама не было і зямлі было вельмі мала.

Перад пачаткам вайны бацька Уладзіміра паехаў зарабляць грошы і дамоў больш не вярнуўся, загінуў.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна Уладзіміру Віктаравічу было пятнаццаць год. У 1943 годзе быў загнаны ў Германію. Калі забіралі, было вельмі страшна. У Германіі працаваў на фабрыцы кафлі. Ён сек дровы для печкі, у якой апальваўся кафель на спецыяльнай прыладзе, якая працавала ад электрычнасці. Працавалі многа, а кармілі вельмі дрэнна. На тыдзень выдавалася адна булка хлеба і кожны дзень чай без сахара, таму вельмі хацелася есці.

Аднак, не забаранялася выходзіць за тэрыторыю фабрыкі. Там знаходзіліся жылыя памяшканні. Уладзімір Віктаравіч памятае, як адна сталая немка , якая жыла на другім паверсе, выкідвала яму пакеты з сухімі акрайцамі хлеба.

Не забаранялася, таксама, і пісаць лісты дамоў. З паштовак родных даведваўся, як яны там жывуць, каго са знаёмых забілі немцы.

У 1945 годзе прыйшлі савецкія войскі і вызвалілі вязняў.

Пасля вяртання дамоў жыў у роднай вёсцы. У 1947 годзе ад хваробы памерла маці.

У 1952 годзе сустрэў сваю будучую жонку Тамару Канстанцінаўну. У сям’і з’явілася трое дзетак – два сыны і дачка. Спачатку жылі ў тым жа доміку пад лесам, а ў 1964 годзе  пабудаваў новы дом у вёсцы Грыгараўшчына.

Уладзімір Віктаравіч працаваў у родным калгасе (спачатку на будаўніцтве, а затым у жывёлагадоўлі) да самай пенсіі.