• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Ядзвіга Паўлаўна расказвае: “Нарадзілася ў 1928 годзе ў Більдзюгах. Тады ў нас была Польшча. Школа была польская начальная. Акончыла я чатыры класы. Як прышлі Саветы, тады пасадзілі мяне ў трэцці клас беларускай школы. Закончыла яшчэ два класы.

Маладосць у мяне была горкая, ваенная. Жыла з бацькамі. Браты пашлі на вайну. І арала, і касіла. Цяжка было. Хлеба часта не было, недастаткі. Жылі мы сярод яўрэяў. Іх было да вайны ў Більдзюгах многа. Была ў іх свая сінагога. Мы і гаварыць маглі па-яўрэйску. Калі іх у вайну вывазілі ў гета, мы плакалі, так іх было шкода. Кругом плач, крык.

Толькі пасля вайны настала маладосць. Але была яна ўсё ж весялейшая, чым цяпер. Хоць не мелі што надзець, хадзілі ў дзеравяшках, але было весела, мірна.

Мужык мой, Лагун Іван, быў на вайне. Пасля вайны даслужваў дзействіцельную. Прыйшоў з арміі ў 1947 годзе. Пажаніліся мы ў 1951 годзе. У 1952 радзілася адна дачка, а ў 1958 – другая. Ён увесь час у калгасе трактарыстам адработаў. Я рабіла на паляводстве, паследніх 18 гадоў – цялятніцай. Перад самой пенсіяй захварэла, інвалід 2 групы. Мужык памёр у 2003 гаду. Ён ветэран вайны. Цяпер жыву адна. Адна дачка жывець у Латвіі, другая – у Валкавыску.”