• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Нарадзіўся ў 1932 годзе.

Я назаўсёды запамятаў дзень 14 кастрычніка 1943 года.

Была раніца і такая цёплая, што здавалася, зноў вярнулася лета. І такім вось прыгожым, цёплым ранкам маю маленькую радзіму, вёску Алашкаўшчына, што ў Шаркаўшчынскім раёне, акружыў фашысцкі карны атрад. А наўкол ужо было знішчана шмат ”партызанскіх“ вёсак разам з людзьмі. І адна з іх была вёска Кушталі, дзе ў пуні спалілі немцы зажыва людзей, сярод якіх быў і мой дзядуля. Думалі мы, што і нас чакае той жа лёс. Але не… Немцы сагналі людзей каля крыжаванкі і загадалі сабрацца праз дзве гадзіны, з сабой прапанавалі ўзяць адзенне і ежу. Загад ёсць загад. Плакалі жанчыны, хмурыліся мужчыны, але збіраліся. І пайшла калонна людзей спачатку да вёскі Антанова, потым да горада Паставы. Побач ахоўнікі з карабінамі, ды аўчаркамі-ваўкадавамі. Каля Пастаў – Гадуцішкі, і на чацвёртыя суткі прыйшлі на станцыю Лынтупы. З усіх бакоў да чыгуначнай станцыі гналі калонны нявольнікаў. Пазаганялі ў ”цялятнікі“, хто не ішоў, падганялі прыкладамі. У адзінаццаць гадоў свет успрымаем непасрэдна з дзіцячай даверлівасцю. І я яшчэ не зусім тады разумеў, чаму плача мама, прыціскаючы да сябе мяне і малодшага брата, ён быў з 1935 году, але было трывожна.

Эшалон праз некалькі дзён прывёз нас у прыгарад Берліна.Наш лагер называўся Чыльтоў. Дарослых ганалі на працу, на ваенны завод, а мы, дзятва, заставаліся ў бараках, старэйшыя прыглядалі за малымі. Мама працавла прыбіральшчыцай. Ужо зіма падыходзіла, лістапад падыхаў халадамі, а барак з дошак няшчыльны, добра хоць адзежу з дому ўзялі, у ёй і спалі. І голад мучыў пастаянна. На нас з братам пайку хлеба давалі раз у два дні. Побач быў барак французскіх палонных. Ім дасылалі пасылкі. Мама, прыбіраючы, аглядала памыйніцы, знаходзіла абрэзанае шалупінне яблыкаў і прыносіла нам. А яшчэ ў барак яна варочалася, дзе была ссечаная капуста, і ў зямлі заставаліся качарыжкі. Мама нам іх прыносіла. Іншы раз па дзве, па тры нам з брата і выходзіла, і мы іх грызлі, як зайцы. І смачна было і , не так галодна. Там мы прабылі толькі паўтара месяца, а потым разбамбілі і завод, і барак.

На шчасце, вязні засталіся жывыя. І ў канцы 1943 года нас перавезлі ў Францыю. Там, у лагеры непадалёка ад Парыжа, мы прабылі амаль год. Але адкрылі другі фронт амерыканцы, і зноў нас перавезлі ў другі горад Страсбург, потым – у Чэхаславакію. І ўсюды лагеры падобныя адзін да аднаго. Там сустрэлі перамогу і вызваленне. З 8 на 9 мая , ноччу, нам паведамілі, што мы свабодныя. І рушылі мы ў адваротным накірунку дадаму. Спачатку ехалі на павозках. Памятаю назву гарадка – Ліза, а вось у якой краіне, забыўся. Там у нас коней забралі. І выдалі маме дакументы. Ехалі пэўны час на амерыканскіх ”студэбекерах“. Паз ушчэнт разбураны Дрэдэн, праз Польшчу і нарэшце дабраліся на Украіну. Пасёлак называўся Рудэ Права. У дарозе нам выдалі нейкія харчы, крупы. Мама гатавала дзе на кастрышчы, дзе ў якой хаце. Але ўжо так, як у лагеры, не галадалі. У Рудэ Права нас спужалі, што зноў пачалася вайна. Але нейкі ваенны растлумачыў, што гэта вайна з Японіей, і яна не надоўга. Так і адбылося. Амерыканцы атамную бомбу скінулі, пэўна так адпомсцілі за Перл-Харбар. А мы зноў у дарогу. На гэты раз на цягніку. У вагонах везлі рыдлёўкі, шуфлі, цвікі, малаткі для нямецкіх ваеннапалонных. Вось на гэтым інструменце мы і даехалі да Варапаева. А там ужо і родныя мясціны побач. Пешшу дайшлі. Пачалі абжывацца.

Бацька мой інвалід быў і мне прыйшлося ”галавой“ сям’і стаць у 13 год. Спачатку ў калгасе працаваў, потым на электразваршчыка вывучыўся і 40 год адпрацаваў у меліярацыі. Аднойчы працаваў у Лынтупах, акурат там, дзе мы пагрузкі ў эшалон чакалі. Нахлынулі ўспаміны, нават рукі задрыжэлі, спыніў машыну, а ў памяці тыя падзеі, калі заганялі нас, як скаціну, у вагоны.

Вайна, яна страшная, бадай што нічога за яе страшнейшага няма. Смерць нясе голад, калечыць лёсы людзей. Нельга пра гэта забываць, ніколі нельга, каб не паўтарылася.

Дети войны /  сост. Е. Борщевская и др. – Смоленск: Обл.типография им В.И. Смирнова, 2009. – С.55.