• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Пётр Валяр’янавіч нарадзіўся 12 лютага 1923 года ў вёсцы Вялікае Сяло, Шаркаўшчынскага раёна, Віцебскай вобласці. Скончыў 4 класы польскай школы, затым Пастаўскае ПТВ па профілю трактарыста.

Было 16 гадоў, калі пачалася вайна. У 1942 годзе вывезлі ў палон у Германію, канцлагер. Там ён працаваў на ліцейным заводзе. Плавілі метал, які ішоў у Нямеччыну. Працаваць было вельмі цяжка. Жылі ў загародах і барах. І так 1,5 гады без ежы (у дзень на чалавека па 200 грам хлеба), працаваў па 12 гадзін. Пяцёра зняволеных, у ліку якіх былі Кожан Пётр Валер’янавіч і Зуй Мікалай Міхайлавіч (вёска Вялікае Сяло), адважыліся на ўцёкі. Крок вельмі адчайны і небяспечны, бо якія спрабавалі бегчы лавілі і прыгаворвалі да смяротнага пакарання праз павешанне. Уцёкі атрымаліся. Цаной доўгіх выпрабаванняў усе яны апынуліся ў Швейцарыі. Яны былі не адны, хто апынуўся ў Швейцарыі ў выніку ўцёкаў. Двое з пецярых, хто збег разам з Пятром Валяр’янавічам, засталіся ў Швейцарыі. Астатніх з усімі рускімі палоннымі забралі, якія прыехалі рускія з Чырвонага Крыжа і павезлі ў Расію. Ехалі цягніком праз Францыю, Італію, Егіпет. Затым іх пасадзілі на карабель і праз Турцыю адправілі ў Адэсу. Там усім наладзілі допыт. Затым адвезлі на Украіну, рыхтавалі на фронт. Стаўленне да іх было жудаснае: прыніжалі, здзекваліся свае ж. На Украіне Пятра Валяр’янавіча заспела вестку пра Перамогу. Канцлагер распусцілі і ўсе зняволеныя вярнуліся дадому. У Вялікае Сяло ў 1945 годзе вярнуліся Бруйко Уладзімір, Собаль Іван, Пяткевіч Сяргей, Кожан Канстанцін. Але Пётр Валер’янавіч вярнуўся дадому не адразу. Спачатку яго павезлі на Каўказ, у Баку. Там ён працаваў на камянях. Адпрацаваў там 1,5 года. Было цяжка, дрэнная ежа (400 грам хлеба). Здзейсніў уцёкі. Яго адпусцілі ў отпуск дадому і ён вярнуўся назад. У 1946 годзе апынуўся дома. У Вялікім Сяле быў голад. Пётр Валяр’янавіч дастаў дакументы, стаў грамадзянінам сваёй краіны, але такім яго не лічылі нават суседзі. У вёсцы ўсе ставіліся да яго, як да здрадніка, не адгукаліся на просьбы аб дапамозе. Жыццё было цяжкае. Але ўсё ж Пётр Валяр’янавіч актыўна ўдзельнічаў у аднаўленні калгаса, з’яўляўся яго добрым работнікам. Зараз Пётр Валяр’янавіч на заслужаным адпачынку. Германія выплаціла грашовыя сродкі на працу.