• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Марыя Філіпаўна расказвае: “Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, мне было 13 гадоў. Я жыла на Украіне, у сяле Бужанка Кіеўскай вобласці. У верасні 1942 года мяне з трыма сяброўкамі адправілі ў раённы цэнтр па позве, якую прынёс мясцовы стараста. У райцэнтры немцы пагрузілі на грузавікі ўсіх і павезлі ў Кіеў. Цэлы тыдзень трымалі ў горадзе на вуліцы. Затым людзей загналі ў вагоны таварнага цягніка і павезлі ў Польшчу, на мяжу з Германіяй. На цягніку ехалі доўга, месяцы два. Нарэшце прыехалі ў горад Зінген, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад швейцарскай мяжы. Адразу людзей размясцілі ў бараках, абнесены высокім плотам. У лагеры сабралася шмат моладзі. Працавалі ўсе на заводзе, праца была цяжкая. Кармілі ў сталовай два разы на дзень, ежа была дрэнная: Боланд з варанай бручкі, чай і 200 грам хлеба ў суткі. Разам з намі на заводзе працавалі і немцы. Яны назіралі, як мы выконваем заданне. Сярод іх былі і някепскія людзі, якія ставіліся да нас са спачуваннем. Часам у кішэні адзення я знаходзіла то яблык, то яшчэ што-небудзь на ежу, што непрыкметна падкладалі нямецкія жанчыны. Святамі для нас была праца ў сталовай, дзе можна было што-небудзь крадком з’есці. У сталовай нас кармілі ўсіх разам: мужчын і жанчын. А ў бараках мы жылі асобна. На ноч баракі замыкалі, а ў 6 гадзін раніцы нас уздымалі на працу, дзе мы знаходзіліся да вечара. Памятаю, як аднойчы мне і маёй сяброўцы задалі непасільную норму выпрацоўкі. Мы працавалі да гадзіны ночы, але нормы так і не выканалі. Ды і як маглі яе выканаць, слабыя пятнаццацігадовыя дзяўчынкі? Ад цяжкай працы апухлі рукі. Немцы ўбачылі, што не можам справіцца, і перавялі нас туды, дзе было крыху лягчэй. У гэтым лагеры мы пражылі тры гады. Тут я пазнаёмілася са сваім будучым мужам, які таксама быў вязнем і працаваў на заводзе. Восенню 1945 года пачаліся моцныя бамбёжкі завода. Мы нічога не ведалі пра становішча на фронце, бо нам нічога не казалі. Але мы здагадаліся, што фашыстам даводзіцца туга. І вось аднойчы пачаўся моцны абстрэл. Недалёка ад лагера знаходзілася вялікае ўзвышэнне, накшталт гары. Нам сказалі глядзець на гару: калі над ёй будзе чырвоны сцяг, то ідзе бой, а калі белы, - значыць немцы здаюцца. Хто хацеў, мог уцячы ў Швейцарыю. Многія так і зрабілі. Але я з сяброўкамі засталася ў акопах каля завода, назіраючы за гарой. І раптам мы ўбачылі белае палотнішча. Праз некаторы час у лагер прыйшлі французкія салдаты. Яны раздавалі жанчынам шакалад, а мужчынам – цыгарэты. Французы нас і адправілі на Радзіму. На мяжы ўсе праходзілі праверку. Майго мужа забралі ў войска, а я разам з яго сястрой прыехала ў Беларусь.”