• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Фёдар Іванавіч расказвае: “Я радзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Пушалаты. Дом, дзе радзіўся, строіў мой прадзед Міхалка, адразу пасля адмены прыгоннага права. Хата была самай бальшой у вёсцы. Даўней гэта хата была курная. Печ была без коміна. А ў столі была дзірка прарэзана над печай. Дым ішоў у хату. Ад гэтага столь была чорная, як пакрашана чорнай краскай. Патом, канечна, зрабілі і комін. А печ была не з кірпіча, а глінабітная. На ёй маглі ўмесціцца чалавек дзесяць. Помню свайго дзядулю, Фаму Кавалёнка. У вёсцы яго звалі Тумаш. Гэта быў адзін граматны чалавек у дзярэўні. Усе да яго прыходзілі, калі нада было якую бумагу напісаць, якое прашэніе.

У дзядулі было многа кніг. Можа пяцьдзесят. Помню была “Капітанская дочка”. Но ў вайну іх усе забралі бандзіты.

Бацька мой, Іван Фаміч, тожа радзіўся ў гэтай хаце. У гражданскую вайну ён ваяваў на Украіне, з махноўцамі. Пасля бацька работаў на зямлі. Сям’я мела каня, карову. Бацька расказваў, як пры Польшчы нельзя было садзіць табака. А ён быў заядлы курыльшчык. І вот за тое, што была пасажана градка табакі, нада было заплаціць штраф 600 злотых. А карова стоіла 70. Ці замест гэтага давалі 1 месяц турмы. І вот бацьку забралі на месяц у мястэчка Н. Пагост.

Я быў самы старэйшы ў сям’і. Пасля радзілася ў мамы дзевачка. І вот мама, якая работала з утра да вечара, замарыўшыся, карміла грудзёй рабёнка і задрамала. Дзевачка задахнулася. После, як радзіўся брат, бацька ўсё врэмя сядзеў каля мамы, пакуль яна карміла брата.

У школу мне нада было ісці ў 1939 гаду. Но пачалася вайна і ў школу я пашоў пры немцах. Закончыў два класы. После вайны нада было ў трэці клас. А ўзялі ў другі апяць. Усе школьнікі з-за вайны былі пераросткі, палучылася, што я ўспеў толька два класы закончыць. Вучылі арыфмеціку, пісьмо, пісалі дзіктоўкі, чыталі.

Помню, як ва врэмя вайны ў 1944 гаду прыйшлі парцізаны з Бранскіх лясоў. У нас на кварціры жыў камісар з жонкай. Помню памагаў ім тым, што чысціў патроны, патаму што парцізаны прабіраліся цераз балоты, былі мокрыя, гразныя. І вот я анучкай пераціраў гэтыя патроны.

Пасля вайны хадзіў у Ваўчкі ў начальную школу вечарамі на курсы. Пасля гэтага палучыў спраўку, што закончыў чатыры класы.

У 1950 гаду пайшоў на работу ў калхоз.  Усю жызнь  да пенсіі адработаў у калхозе.”