• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Я не ведаю, калі нарадзілася. Урачы пасля вайны вызначылі – 1937 года. І свайго гаротнага дзяцінства мала памятаю, тое што ведаю больш з расповедаў людзей, з якімі звязаў лёс.

Ведаю, што мама трапіла ў Слуцкі лагер з вёскі Світа Смаленскай вобласці. Разам з мамай схапілі і нас, трое яе дзяцей: старэйшага брата Пятра, мяне і малодшага Віцю. Што ў Слуцку было амаль не памятаю, засталося толькі пачуццё жаху і голаду.А вось калі са Слуцкага лагера немцы перавезлі нас у Шаркаўшчыну, крыху засталося ў памяці. Вязняў, прывезеных са Слуцкага лагера, выгрузілі з ”цялятнікаў“ і мясцовыя гаспадары сталі разбіраць нас у якасці працоўнай сілы. Маму ніхто не хацеў браць, бо дзяцей малых трое. Яна плакала, прасілася, бо баялася, што нас зноў у лагер вернуць, бо ў Слуцкім лагеры большасць гінула. Гэта была фабрыка смерці, інакш не вызначыш тое, што там адбывалася.

 Маму пашкадаваў стары гаспадар па прозвішчу Свяцкі. Узяў яе з двума малодшымі дзецьмі., а старэйшага Пятра забраў яго сусед Самановіч у якасці пастуха. Было гэта ў 1943 годзе ў в. Навасёлкі.

У гаспадара Свяцкага мы пражылі некалькі месяцаў. Мама працавала за траіх і цяжка захварэла. Самановіч, гаспадар, у якога працаваў мой старэйшы брат, павёз яе у Глыбокае, нібыта да ўрача. Вярнуўшыся, расказаў, што каля хаты яго сваяка, які працаваў у немцаў солтысам, маму нехта застрэліў. Расказалі мне, што ўсю тую ноч, я праплакала, як адчувала, што больш ніколі не ўбачу маму. Так і адбылося.

 А назаўтра старэйшага брата Пецю забралі ў Германію. Пасля даведалася я, што адпраўцы падлягала старэйшая дачка Сымановіча, але замест яе ён завёз у камендатуру майго брата. Больш я яго не бачыла і дзе ён загінуў, не ведаю.

А нас, мяне і малодшага брата, наш гаспадар Свяцкі павёз у дзіцячы прытулак. Па дарозе нас сустрэў Юзэф Вярцінскі. Ён і забраў мяне да сябе ў якасці нянькі яго малодшай дачкі. Так мяне разлучылі з малодшым братам Віцем. Яго ў прытулак завезлі, а я засталася ў спрадара Вярцінскага. Пражыла я ў іх нешта каля году. А калі Чырвоная Армія падыйшла, Юзэф Вярцінскі з сям’ёй эвакуіраваўся разам з немцамі, а мяне аддаў у сям’ ю сваёй сястры Ананіч Яўгеніі Рафаілаўны, якая жыла ў вёсцы Пялікі. У іх я і жыла пасля вызвалення ў якасці прыёмнай дачкі. Падрасла і стала працаваць на гаспадарцы. Пасціла свіней, авечак, даіла карову, жала збожжа, палола агарод, мыла бялізну. У школе вучылася толькі два гады, больш не пусцілі. Іх дачка Ларыса вучылася, а я працавала. І гаспадыня ўсё пужала: ”Не будзеш слухацца, зноў адпраўлю ў лагер“. Гэтага я больш за ўсё баялася.

А калі стала дарослай, пайшла працаваць у пякарню. Пасля перайшла ў кілбасны цэх і працавала да пенсіі. Выйшла замуж, сына выгадавала.

Такое вось жыццё гаротнае. А ўсё вайна… Адняла яна ў мяне сям’ю, увесь мой лёс паламала.

 Дети войны /  сост. Е. Борщевская и др. – Смоленск: Обл. типография им В.И. Смирнова, 2009. – С.34.