• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Вёска Балаі, дзе я нарадзілася, была ў партызанскай зоне. Партызаны папярэдзілі людзей, што немцы збіраюцца паліць вёскі і раілі хавацца ў лясах, але мае бацькі вырашылі, што нашу сям’ю не зачэпяць, ніхто ж з сямейнікаў у партызанах не быў, за што чапаць? Ды і немцы, нібыта абяцалі, што вывозіць будуць толькі партызанскія сем’і. Так і атрымалася, што партызанскія сем’і пахаваліся. Восенню 1943  года карны атрад прыехаў у вёску. Людзей сагналі за вёску ў поле, а дамы падпалілі. Стрэхі саламяныя, суха было, агонь у момант знішчыў вёску. Нас у мястэчка Варапаева пагналі, там чыгуначная станцыя і тады была. Сталі сартаваць.  З маленькімі дзецьмі не бралі. Тата мяне на руках трымаў, дык яго адпусцілі, а маму  ў вагон скіравалі. Тады тата, каб уратаваць маму, мяне ёй перадаў. Як  застаўся без дзіця, яго ў вагон піхнулі, а мама са мной на руках  следам за татам кінулася сама, як нітка за іголкай. Так, у рэшце рэшт, усіх вяскоўцаў у ”цялятнікі“ пагрузілі. З намі яшчэ дзядзька і цётка з дачкой былі і дваюрадная сястра Зоя Гушча. Бацькі  яе да нас прывялі за дзень да таго, як нашу спалілі, і вярнуліся ў сваю вёску, каб якія рэчы забраць. Іх спалілі разам з вёскай. Больш іх мы не бачылі, а Зоя з намі была ўсю вайну. Яна мая аднагодка, а другога дзядзькі старэйшая дачка за намі ўсю вайну і наглядала. У ”цялятніках“ тых столь з дошак была і вялікія шчыліны паміж  імі. Калі дождж, дык на галовы цякло. Але чамусьці зоркі запамятавала. У начы  яны нам праз тыя шчыліны свяцілі.

А прывезвлі нас у Берлін. Мама з татам на фабрыцы працавалі, а жылі мы ў агароджаным калючым дротам бараку. Бацьку на працу раненька адвозілі, а мы, дзеці, самі сабой, самі сябе і займалі. Дзяцей малых было розных узростаў. Большыя хлапцы адарвалі дошкі з тыльнага боку барака,  і мы  таксама праз гэты лаз у горад на чыгуначную станцыю бегалі. Там вагоны з бульбай разгружалі, мы той бульбы стараліся нахаваць. Есці хацелася ўвесь час. У мяне нават торбачка была невялічкая, для таго, каб ”дабытае“ харчаванне ў барак праз лаз прынесці. Не заўсёды ўдавалася штосьці раздабыць. Немцы-ахоўнікі каля вагонаў біць, праўда, не білі, але за  шкварань нас малых адкідвалі. Аднойчы я на станцыі затрымалася і ўжо  позна ў барак варочалася і мама мяне ўбачыла. Іх з працоўнай змены таксама ў барак везлі. Пачала яна немца-ахоўніка прасіць:”Там ”kinder“ мая ”klein“; вазьміце яе, калі ласка, каб не згубілася дзе“. Але торбачку з бульбінамі не выпусціла з рук, і немец не адбіраў. А яшчэ расказала, што на фабрыцы разам з немкай працавала на адным станку. Добрая была жанчына і маме тайком бутэрброды прыносіла, падкармлівала яе. Брала нібыта сабе  перакусіць. А маме аддавала. А паколькі на выхадзе рабочых  не абшуквалі, то мама і мне прыносіла. І тата разам з мамай працаваў на той фабрыцы ды на тыф захварэў. Яго ў шпіталь  забралі   і больш мы яго не бачылі.  У 90-х гадах мне прыслалі паведамленне пра месца захавання бацькі.

А вызвалілі нас Чырвоная Армія 25 красавіка 1945. Першыя дні ніякага парадку не было. Хто дужэйшы быў, ды без малых дзяцей, хадзілі па магазінах і пустых дамах збіраць рэчы. Мы з мамай  неяк па тэлевізары хроніку бачылі, дакументальныя здымкі, дык мама пазнала мясціны ў Бярліне, дзе мы ў няволі былі.

А праз тыдзень-другі пачалася адпраўка былых палонных на Радзіму. Нас назад у Варапаева прывезлі. А адтуль на кані да дзядулі прыехалі ў вёску Кусьні. Наша вёска Балаі спаленая была, не было куды варочацца. Пазней вёска адрадзілася.

 Я ў школу пайшла ў суседнюю  вёску Дуброва. Сямігодку скончыла на ”выдатна“, але далей вучыцца не атрымалася: бедната, ды без бацькі. Пайшла ў калгас працаваць даяркай. У1958 годзе замуж выйшла. Двух сыноў выгадавала з мужам. Муж памёр, адна жыву.

 Дети войны /  сост. Е. Борщевская и др. – Смоленск: Обл.типография, 2009. – С.8.