• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

Нарадзілася 25 красавіка 1927 года ў в. Рагоўскія Пастаўскага р-на. Да вайны скончыла 4 класы. У сям’і было пяцёра дзяцей, Вера Пятроўна была ў сям’і старэйшай дапамагала бацькам па гаспадарцы. У 1943 годзе ўся сям’я была вывезена ў Германію.

З успамінаў “Немцы прыйшлі рана раніцай і загадалі хутка збірацца пагрузілі ўсіх на падводы, на станцыі пагрузілі ў грузавыя вагоны і прывезлі ў г. Граева (Польшча) на мяжы з Германіяй, там памерла сястра Антаніна 1940 г. н, там яе і пахавалі. Перавезлі ў г. Мюнстер (Германія). Працавалі шмат, разбіралі завалы, капалі магілы, жылі ў бараках, кармілі вельмі дрэнна, плацілі трохі грошай, некаторыя немцы дапамагалі давалі ежы. У 1944 годзе нарадзілася сястра Галіна, на пачатку траўня нас паставілі ў калону і пагналі, так мы ішлі тры дні, з невялікімі перапынкамі многія не вытрымлівалі, сястра Галіна памерла. Калі пачаліся абстрэлы саюзнікамі-амерыканцамі немцы нас адпусцілі  і сказалі, каб ішлі куды хочам. Як мы потым даведаліся нас гналі ў лагер смерці. Мы дайшлі да кінутай школы і ўпалі без сіл. Раніцай прыйшлі амерыканцы накармілі нас, з  мая  па жнівень мы жылі ў гэтай школе на беразе р. Эльба. У жніўні 1945 года вярнуліся на радзіму, на месцы нашай вёскі засталося папялішча, а ад нашага дома толькі комін. Прытулілі суседзі ў зямлянцы. Пасля вайны ўсёй сям’ёй будавалі новы дом. Наведвалі цётку ў в. Пятровічы пазнаёмілася з Ананіч Леанідам Рыгоравічам, завязалася сяброўства ў 1953 годзе выйшла замуж, у 1955 годзе нарадзілася дачка Ганна, у 1961 – сын Аляксандр. Працавала ў калгасе паляводам, вартаўніком, цялятніца.”