• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-04-27

Зарегистрировалось:

212

Кацярына Мар'янаўна Сосна і Людміла Іосіфаўна АрдынскаяІмя Кацярыны Мар’янаўны Сосна  вядома жыхарам нашага пасёлка і раёна. Большасць ведалі яе як карэспандэнта раённай газеты “Кліч Радзімы”, але акрамя гэтага яна ўсе свае душэўныя сілы прысвяціла паэзіі, захапленне якой пачалося яшчэ са школьнай пары.

27 красавіка 2018 года паэткі не стала, але памяць аб ёй захавалася. Яе сябра па пяру, удзельніца народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” – Людміла Іосіфаўна Ардынская, прысвяціла Кацярыне Мар’янаўне верш “Пасланне” (паклала на музыку Ірына Буднік)

Я ішла па лугах чабаровых, квяцістых, мядовых,
Па рамонкавым полі, у жыце – агнём васількі.
Лёгка дыхаць было мне паветрам лясоў і дуброваў,
 Дзе “гарлачыкі рвала ў асоцы” ля Янкі-ракі.

Палюбіла зямлю, пра яе думкі-вершы складала.
I душа маё й сэрца заўсёды належалі ёй.
Над Дзісною-ракой мая зорка ў небе міргала,
Зорка лёсу і долі жаночай нялёгкай маёй.

Прыпеў:

Душой на світанні
Я побач, я блізка.
У вечным расстанні
3 табой вершаў нізка.
Душы летуценнай
Свяціць і іскрыцца!
Стварай у натхненні,
Не здолей стаміцца

Я не з вамі цяпер, а душа ў іншым свеце жывая.
Кропляй майскага ліўню, сняжынкай на дол упаду.
Хто быў разам са мной і хоць зрэдку калі ўспамінае,
 Зоркай яснай для тых над начным небасхілам узыду.